Грамадства1010

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва

Экс-палітвязень у фэйсбуку расказаў пра ветлівую прапанову ў Гродзенскай турме і чым усё гэта скончылася. «Ну хаця б верш напішыце», — прывёў апошні аргумент начальнік.

«У чэрвені 2024 года ў Гродзенскай турме мне ветліва прапанавалі супрацоўнічаць з адміністрацыяй. Прапанова была зроблена на «камісіі» — гэта калі турэмнае начальства збіраецца ў адмысловым кабінеце, а вязняў аднаго за адным заводзяць у той кабінет, разглядаюць паперы, аформленыя за якое-небудзь парушэнне — і прызначаюць пакаранне.

Само сабой, да прапановаў, якія гучаць у гэтым кабінеце пад уключаную камеру, вязні ставяцца ўважліва — бо следам за тваім адказам гучыць вырак начальніка.

— Северінец, тут у вас рапорт за нарушеніе формы одежды. Нарушаете. Плохо… Не хотіте ісправляться. Вот что с вамі делать?.. 

Начальнік запытальна аглядвае сваю каманду. Маўляў, безнадзейны выпадак. Афіцэры грэбліва крывяць вусны, тыпу, гэтага рэцыдывіста хіба што магіла паправіць.

 — Слушайте, вы же работалі журналістом. Напішіте нам что-нібудь для «Трудового путі».

Стоп. Прыехалі.

— Грамадзянін начальнік, я ж экстрэміст. Як я магу што-небудзь напісаць, ды яшчэ ў газету Дэпартамента выканання пакарання!

— А вы попробуйте, — лагодна працягвае начальнік. — Мы, еслі что, отредактіруем.

— Мае кнігі прызналі экстрэмісцкімі, — кажу. — А ўявіце, што будзе, калі прызнаюць хаця б адну публікацыю ў «Трудовом путі»!

— Ды вы хоть стіхі напішіте, — пачынае губляць цярпенне начальнік. — Мы ж знаем, умеете.

— Грамадзянін начальнік…

— Да, нет?

— Не.

- Десять суток ШІЗО. Ідіте, подумайте.

Думаў я, карацей, да канца жніўня. Камісія за камісіяй. Суткі за суткамі. Дзяжурны пры абходзе камераў ШІЗА прыязна цікавіўся, ці ня ціснуць на мяне сцены. Начальнік паглядваў пільным вокам. Былі створаныя ўсе ўмовы, каб добра абдумаць прапанову. У выніку «Трудовой путь» застаўся без карэспандэнта», — напісаў Павел Севярынец.

Каментары10

  • А раскажы, Павел,
    12.03.2026
    за якія заслугі цябе пад шчырае слова адпускалі з турмы дамоў?
  • Кашапараў
    12.03.2026
    Затое апублікуе "Наша Ніва". Паша, залік!
  • Вiкторыя
    12.03.2026
    Ооо, мне таксама прапаноўвалі праяўляць сацыяльна-карысную актыўнасць: пісаць даклады начальніку атрада, каб іх дэкламаваць на выхаваўчых мерапрыемствах. Я адмовілася, патлумачыўшы, што я не аніматар, каб іх забаўляць. Пакрыўдзіліся

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%11

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%11

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць