Свет66

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы

Гісторыя з элітнай нерухомасцю Ларысы Долінай у Хамоўніках, якая цягнулася амаль два гады, атрымала новы віток. Спявачка звярнулася ў Балашыхінскі раённы суд з іскам да чатырох кур'ераў, якім яна сама перадала наяўныя пад уплывам махляроў. Доліна патрабуе ад іх выплаты больш за 176 мільёнаў рублёў — каля 2,1 млн даляраў.

Усё пачалося вясной 2024 года, калі Доліна патрапіла пад уплыў тэлефонных аферыстаў, якія выдавалі сябе за супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу. Злачынцы пераканалі народную артыстку РФ, што яе сродкі пад пагрозай, і ўцягнулі яе ў «спецаперацыю». У выніку Доліна не толькі перавяла ўвесь свой ашчадак на «бяспечныя рахункі», але і па патрабаванні куратараў прадала сваю кватэру маці-адзіночцы Паліне Лур'е за 112 мільёнаў рублёў.

Першапачаткова расійскае правасуддзе было на баку зоркі. Хамоўніцкі суд Масквы прызнаў здзелку несапраўднай, заявіўшы, што Доліна дзейнічала пад моцным псіхалагічным ціскам і не ўсведамляла рэальнасці падзей. Гэта паставіла пакупніцу Паліну Лур'е ў катастрафічнае становішча: яна засталася і без грошай, і без жылля. Рэзананс быў вялізарным. Таму ў снежні 2025 года Вярхоўны суд РФ прыняў іншае рашэнне, прызнаўшы Лур'е добрасумленнай пакупніцай. Суд пастанавіў, што ашуканая ўладальніца кватэры павінна сама несці адказнасць за свае дзеянні. У студзені 2026 года Доліна была вымушаная выселіцца з кватэры.

Цяпер Доліна спрабуе спагнаць грошы з непасрэдных выканаўцаў, якія ўжо атрымалі рэальныя тэрміны ў калоніі — ад 4 да 7 гадоў. Хоць суд ужо прызнаў іх вінаватымі, спявачка пакуль не атрымала ніякай кампенсацыі. Пазоў на 176 мільёнаў рублёў уключае як суму за прададзеную кватэру, так і астатнія скрадзеныя зберажэнні.

Пры гэтым самі асуджаныя на працэсе заяўлялі, што самі былі ахвярамі ашуканцаў, іх выкарыстоўвалі ўсляпую і яны не разумелі маштабаў і сэнсу аферы.

Каментары6

  • Отец Засандалий
    16.03.2026
    Опять евреи виноваты.
  • Янка
    16.03.2026
    Ганка, не абпаліцеся свечкай, якую трымаеце.
  • пытанне
    16.03.2026
    Навошта беларусам навіны зорак русского мира?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць