Нерухомасць

Спецыяліст расказаў, як сябе засцерагчы ад падману па схеме Долінай

Адзін з распаўсюджаных спосабаў махлярства з кватэрамі — гэта так званая «бабуліна схема», якую пасля гісторыі з расійскай спявачкай сталі называць «схемай Долінай». У гэтым выпадку неўзабаве пасля продажу кватэры прадавец спрабуе аспрэчыць угоду, заяўляючы, што стаў ахвярай махляроў.

У гэтым выпадку неўзабаве пасля продажу кватэры прадавец спрабуе аспрэчыць здзелку, заяўляючы, што стаў ахвярай махляроў. Пра тое, як пакупніку кватэры мінімізаваць рызыку і не сутыкнуцца з такой з’явай, расказалі ў Камітэце судовых экспертыз, піша 1prof.by.

У Беларусі ёсць такая паслуга — праверка прадаўца на «сумленнасць здзелкі». Яе можна замовіць у абласных і Мінскім гарадскім упраўленнях судова-псіхіятрычных экспертыз.

Працуе гэта так. Пакупнік прапануе прадаўцу (асабліва, калі гэта паджылы чалавек, які раптам прадае кватэру) прайсці праверку. Гэта зойме пэўны час, бо, па-першае, трэба сабраць некаторыя дакументы (напрыклад, з паліклінікі, цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі, наркалагічнага цэнтра).

Потым прадавец праходзіць камісію, што складаецца з трох псіхіятраў і двух псіхолагаў. Там ацэньваюць псіхічны стан чалавека і з высокай верагоднасцю могуць выявіць, што ён прыняў рашэнне пра продаж, знаходзячыся пад знешнім уплывам.

Але чалавек павінен даць згоду на праходжанне экспертызы. Па-другое, гэта каштуе грошай — прыкладна 1,5 тыс. рублёў, якія відавочна давядзецца аплаціць пакупніку, бо ён у гэтым больш зацікаўлены. Па-трэцяе, экспертыза, хутчэй за ўсё, не дасць адназначнага адказу, а толькі ацэніць імавернасць.

Чацвёртае — гэта тэрміны. Вынікі эксперты падрыхтуюць на працягу 30 дзён. З іншага боку, такая затрымка можа якраз сарваць планы махляроў, кажуць спецыялісты.

Каментары

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць