Грамадства55

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце

Польскі памежнік паставіў штамп у пашпарт, а потым перакрэсліў яго вугал дзвюма палоскамі і паставіў новы. Беларусы патлумачылі, што гэта значыць, піша BGmedia. 

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» — напісала Настасся ў Threads. Яна апублікавала фота старонкі свайго пашпарта. На ёй дзве аднолькавыя пячаткі, якія ёй паставіў польскі памежнік. На адной з іх дзве рысы, што перакрэсліваюць штамп. Яны размяшчаюцца ў верхнім левым вугле.

Два штампы ў пашпарце Насты

Пад допісам больш за 120 каментарыяў. Беларусы патлумачылі дзяўчыне значэнне гэтых штампаў:

  • «Так адзначаюць адмену штампа. Мяркуючы па вашай карцінцы, убачылі, што першы нечытэльны, адмянілі і праштампавалі нанова, каб усё чыталася».
  • «Перакрэслілі пячатку, бо [яна] невыразна пастаўленая. Было не відаць, «уезд» ці «выезд» [яны на пячатцы паказаны стрэлкамі], і пункт пропуску не відаць».
  • «Мне таксама так перакрэслівалі. Гэта нармальна».
  • «Мяне захапляе гэтая прастата палякаў у плане афармлення дакументаў. Памыліўся? Перакрэсліваеш радок, пішаш правільна — і няма праблем. Пасля Беларусі, дзе са школьнай лавы зніжалі адзнакі за выпраўленні, нават губляешся першы час».

У практычным кіраўніцтве для памежнікаў, якія працуюць у Шэнгенскай зоне, напісана, што бываюць сітуацыі, калі штамп трэба ануляваць. Напрыклад, з-за таго, што яго паставілі памылкова. Або, як у выпадку з Настассяй, невыразна. Каб гэта зрабіць, у левым верхнім куце пячаткі рэкамендуюць правесці дзве паралельныя лініі.

Беларусы распавялі, чаму ім перакрэслівалі штампы ў пашпартах

Пад постам беларусы падзяліліся гісторыямі, як і чаму ім перакрэслівалі штампы. Аказалася, што гэта здараецца не толькі на мяжы:

  • «Я спазніўся на перасадку і вырашыў выйсці ў горад, мне таксама перакрэслілі штамп выезду, на наступны дзень паставілі зноў».
  • «У мяне даўным-даўно нашы памежнікі так выпраўлялі. На аўтапераходзе раздалі пашпарты. Потым чамусьці зноў сабралі. Калі выдалі паўторна, то першая пячатка была ануляваная, бо ў ёй стаяла дата 38 верасня».
  • «У мяне ў пашпарце няправільна паставілі візу, перакрэслілі велізарным крыжыкам і паставілі новую. Я думала, што ўсё, пашпарту канец».
  • «Мне ў снежні больш пашанцавала. Дзве мілыя літоўскія памежніцы пяць хвілін бедавалі, выбачаліся і раіліся з-за невыразнага штампа, дзе не чыталася дата выезду. І ўжо адпусцілі, але ўслед папрасілі вярнуцца, узялі пашпарт і, перакрэсліўшы крывы штамп, акуратна зрабілі новы».
  • «У нас таксама крэсляць [чыноўнікі]. Мне штамп аб прапісцы перакрэслівалі і ставілі ніжэй новы (прапісалі не тую вуліцу, замест Пляханава — праспект Ракасоўскага). Я смяялася, сказала, што прыйду туды засяляцца».

«А мне на турэцкай мяжы такую [пячатку паставілі]. Развод забаронены!» — пажартавала беларуска. Яна прымацавала фота старонкі з пашпарта, дзе пад штампам аб заключэнні шлюбу стаяць адзнакі аб перасячэнні турэцкай мяжы.

Каментары5

  • Виктор пелевин
    18.03.2026
    Мне так укр . Пытались поставить штамп на другие отметки пришлось им мозг вправлять где штампы ставить
  • Бацюхна
    18.03.2026
    Гэта азначае , што за тобой сочыць SKW
  • Жвір
    18.03.2026
    А ці не ўсё роўна ? Вось жа дзе цікаўныя людзі, разглядаюць тыя штампы з пільнасьцю вартай лепшага ўжытку. Няма чаго рабіць дураць галовы і сабе і людзям...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць