Аўто44

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі

Цягам апошніх гадоў аўто кітайскіх брэндаў на дарогах Беларусі сталі звычайнай справай. Але кітайскі аўтапрам актыўна асвойвае і рынак Еўрасаюза.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рынак Беларусі ўжо пад кітайскімі брэндамі

Па выніках продажаў новых аўто ў Беларусі 6 з 10 марак у топ-10 прыпадала на аўтамабілі кітайскіх брэндаў. На першым месцы — кітайска-беларускія Geely/Belgee. Агулам на іх прыйшлося амаль 32 тысячы аўто.

Але і чыста кітайскіх машын прадалося шмат:
— BYD — 6610;
— Dongfeng — 5040;
— Voyah — 2530;
— Li Auto — 2230.

Топ 15 (дэ-факта 14) брэндаў, якія прадаваліся ў Беларусі ў 2025 годзе. Фота: av.by

І калі ў Беларусі любоў да кітайскіх марак шмат у чым звязаная з санкцыямі, то ў Еўропе купля аўто кітайскай вытворчасці — справа цалкам добраахвотная.

Як змянілася сітуацыя ў Еўропе

Да беларускіх паказчыкаў краінам Еўропы яшчэ далёка, але рост попыту на кітайскія машыны там фенаменальны.

Так, напрыклад, кітайскі вытворца SAIC Motor, якому належыць некалі брытанскі брэнд MG, стаў першым кітайскім вытворцам, які рэалізаваў 1 млн аўто ў краінах ЕС і Вялікабрытаніі.

З іх больш за 300 тысяч было прададзена ў 2025 годзе. За мінулы год продажы MG у Еўропе выраслі на чвэрць.

Але яшчэ большы поспех паказаў спрадвечны кітайскі брэнд BYD: у краінах Еўропы ён прадаў на 268% машын больш, чым у 2024 годзе. Агулам у краінах ЕС, ЕАСТ і Брытаніі летась было прададзена 187 657 аўто маркі BYD.

Скрыншот: byd.pgd.pl

Апроч SAIC Motor (MG) і BYD, статысячны рубеж пераадолеў Chery Group: іх агульны аб'ём продажаў у Еўропе ў 2025 годзе дасягнуў 120 207 адзінак.

Продажы Polestar у Еўропе выраслі на 56% і склалі 47 579 адзінак.

Апроч іх, продажы ў Еўропе нарошчваюць Geely, Zeekr і Lynk & Co: на гэтыя тры брэнды летась прыйшлося 68 499 аўто, рэалізаваных у Еўропе.

Летась «кітайцы» занялі 6,1% рынку новых аўто ў Еўропе. Пад канец года, ужо 9,5% прададзеных новых машын у Еўропе былі кітайскімі. 

Дадатковыя мыты стрымліваюць рост

Пры гэтым трэба разумець, што гэты рост адбываецца ва ўмовах дзеяння дадатковых загараджальных мытаў з боку Еўрапейскага саюза.

Так, з канца 2024 года ў ЕС дзейнічаюць дадатковыя мытны на электрамабілі, зробленыя ў Кітаі — у залежнасці ад вытворцы яны складаюць ад 17 да 35,3%.

Таму асноўны рост продажаў кітайскіх аўто ў ЕС адбываецца за кошт гібрыдаў, на якія дзейнічаюць стандартныя 10%-ныя мыты.

І калі пастаўкі аўто з Кітая ў Еўропу растуць, то з Еўропы ў Кітай — наадварот падаюць. Ужо ў сакавіку 2026 года стала вядома, што пастаўкі кітайскіх машын у Еўропу ўпершыню перавысілі экспарт еўрапейскай аўтапрадукцыі ў КНР.

Каментары4

  • И
    22.03.2026
    Запад своими же руками взрастили себе китайского дракона. Теперь у Китае есть многие западные технологии, которые запад в свое время передавал Китаю чтобы иметь доступ к их рынку и дешевой рабочей силе. А сейчас, когда Китай технологически опережает ЕС, он просто по-тихонько выкидывает со своего рынка западные компании, так еще и откусывают существенную долю Европейского маркета.
  • Бгг
    22.03.2026
    Не очень перспективный рынок. Великому Немецко-Шведскому Халифату скоро будут нужны пикапы на традиционном топливе. Для шахид-мобилей.
  • бабруйчанін
    23.03.2026
    Узгадал кіно " москва слезам не веріт"
    Персанаж кадріт барышню байкі распавядае
    Нічего не будет Сплошное телевідініе ..

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць