Свет1010

Урад Венгрыі апублікаваў допыт ІТ-спецыяліста апазіцыйнай партыі, які нібыта прызнаўся ў вярбоўцы Украінай

Урад Венгрыі абнародаваў відэафрагмент допыту былога ІТ-спецыяліста апазіцыйнай партыі «Ціса» і заявіў, што той прызнаўся ў спробе вярбоўкі Украінай, хоць на самім запісе гэтага не было. Амаль гадзіннае відэа з допытам 19‑гадовага юнака, названага Гундальфам, з’явілася на ўрадавым YouTube-канале.

Скрын відэа

Падчас размовы малады чалавек прызнаўся, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён «глыбока спачуваў» мірным жыхарам, таму далучыўся да супольнасці спецыялістаў, якія прадухілялі расійскія кібератакі на ўкраінскія сістэмы, піша «Еўрапейская праўда». 

Ён дадаў, што перастаў удзельнічаць у гэтым пасля таго, як дзеянні «радыкалізаваліся» і нібыта маглі быць накіраваны не супраць Расіі, а апасродкавана нанесла б шкоду Венгрыі.

На пытанне пра замежныя сувязі юнак адказаў, што вучыцца на інжынера па інфармацыйнай бяспецы ў эстонскім Цэнтры кібербяспекі, акрэдытаваным НАТА, і наведваў эстонскую амбасаду ў Будапешце, дзе размаўляў з кімсьці, але не можа прыгадаць, з кім менавіта.

Наступная частка відэа знята пазней, пра што сведчыць адзенне на хлопцы. Ён заяўляе, што пасля апошняй размовы са следчым «многае абдумаў» і мяркуе, што, верагодна, сутыкнуўся са спробай вярбоўкі.

Ён згадвае свой візіт у Кіеў у 2023 годзе, зроблены ў валанцёрскіх мэтах, дзе для сяброў IT-супольнасці арганізавалі сустрэчу.

Кантактнай асобай быў мужчына, які прадставіўся як Давыдаў. Па словах IT-спецыяліста, ён выглядаў як «стэрэатыпны гангстар». Давыдаў прапанаваў ім стаць членамі каманды для дапамогі Украіне ў барацьбе з кібератакамі. Гундальф выказаў меркаванне, што ён «хацеў кудысьці ўцягнуць» удзельнікаў сустрэчы.

Пасля публікацыі запісу прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што сябра «Ціса» прызнаўся ў вярбоўцы ўкраінцамі: «Больш пытанняў няма. ІТ-спецыяліст «Ціса» прызнаў, што яго завербавалі ўкраінцы. Яго паказанні публічныя, кожны можа іх паслухаць. Венгерская контрразведка зрабіла тое, што з’яўляецца яе абавязкам. Мы абаронім мір і бяспеку Венгрыі».

У сваю чаргу, лідар партыі Петэр Мадзяр назваў гэта арганізаванай аперацыяй спецслужбаў супраць апазіцыі. Ён падкрэсліў, што нават калі спробы вярбоўкі і былі, юнак іх адхіліў.

Нагадаем, на гэтым тыдні Орбан абвінаваціў Украіну ў «інфільтрацыі шпіёнаў» у шэрагі «Ціса» і запатрабаваў «забраць іх дадому».

Каментары10

  • Ёсік
    29.03.2026
    У лукашэнкаўскага церцеля навучыліся? Аднолькава працуюць.
  • Все предсказуемо
    29.03.2026
    Орбан продолжает ускоренно рыть себе могилу. Место в Ростове уже подготовлено.
  • Методички
    29.03.2026
    Такой чмошный этот орбан и его методы

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць