Грамадства88

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход

Фестываль Tutaka, які штогод праходзіць у Польшчы каля мяжы з Беларуссю, гэтым летам упершыню зрабіў платны ўваход. Такая інфармацыя з'явілася ў сацыяльных сетках праекта. Доўгі час гэты опэн-эйр і яго папярэднік «Басовішча» прымалі гасцей без квіткоў. Выданне «Люстэрка» вывучыла цану ўваходу і пагаварыла з арганізатарам пра прычыны такога кроку.

Фота ілюстрацыйнае

Колькі каштуе ўваход і начлег

Прадстаўнікі каманды паведамілі пра даты чарговага івэнту на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Свята адбудзецца з 16 па 19 ліпеня 2026 года. Упершыню за доступ на тэрыторыю прыйдзецца заплаціць.

  • Дзецям да шасці гадоў уключна квіток не патрэбны, размяшчэнне ў кемпінгу для іх таксама нічога не каштуе.
  • Дзецям ад 7 да 13 гадоў квіток абыдзецца ў 30 злотых (каля 7 еўра), а месца ў палатачным гарадку — яшчэ ў 50 (каля 11,5 еўра). Выніковая сума складзе 80 злотых (каля 18,5 еўра).
  • Для моладзі (14—24 гады) квіток прадаюць за 80 злотых (каля 18,5 еўра). Начлег абыдзецца ў 100 злотых (каля 23,3 еўра). Сумарна за ўсе дні выйдзе 180 злотых (каля 41,8 еўра).
  • Дарослым наведвальнікам (25—63 гады) за ўваход трэба аддаць 150 злотых (каля 35 еўра). Пры жаданні паставіць палатку кошт вырасце да 250 злотых (каля 58,3 еўра).
  • Людзі старэйшыя за 64 гады аддадуць 100 злотых за музычную частку і столькі ж за адпачынак на прыродзе (усяго 200 злотых (каля 46,6 еўра).

Чаму ўвялі аплату

Дырэктар фонду Tutaka Павел Станкевіч патлумачыў «Люстэрку» прычыны адмовы ад вольнага ўваходу. Паводле яго слоў, ініцыятыва патрабуе іншага падыходу з-за свайго маштабу.

«Фестываль вырас, гэта азначае, што ўжо проста няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат, — тлумачыць Станкевіч. — Але з іншага боку, гэта таксама частка працэсу. Мы хочам рабіць фестываль разам з аўдыторыяй. І гэты квіток лічым грамадскім унёскам. Таму што фестываль — гэта тры дні розных іншых падзей: канцэртаў, дыскусій, лекцый. Кошт — сімвалічны. Калі ўзяць любы іншы фестываль падобнага маштабу, то акажацца, што цана аднаго канцэрта супастаўная з сумай, якую чалавек траціць за вечар у горадзе».

Павел Станкевіч таксама кажа, што ў мінулыя гады фестываль Tutaka, які праходзіў бясплатна, моцна залежаў ад спонсараў. У гэтым годзе яны таксама ёсць, але для большай фінансавай устойлівасці было вырашана ўвесці плату за ўваход.

«Штогод мы паляпшаем умовы і самога фестывалю, і жыцця на ім, а гэта цягне велізарныя выдаткі, — кажа Станкевіч. — У нас ужо здаралася, што раптам адзін з донараў знік, і што нам рабіць тады? А як наогул развівацца? Фестывалю пяць гадоў, і штогод мы яго цягнулі ў вельмі цяжкіх умовах. Я не скажу, што цяпер з-за квіткоў нам будзе значна лягчэй, але гэта магчымасць рэальна развіваць фестываль далей. Рабіць яго яшчэ больш цікавым і зручным для людзей».

Адказваючы на пытанне пра ўдзельнікаў Tutaka 2026, Станкевіч адзначыў, што спіс выканаўцаў будзе апублікаваны пазней.

«Пакуль што трымаем яго ў таямніцы. Але ўжо ведаем, што будзе сама меней шэсць беларускіх гуртаў. Цяпер палічыце, колькі б каштаваў квіток на кожны паасобку, і паглядзіце на кошт уваходу на Tutaka, — прапануе арганізатар. — Важна разумець, што гэта ўсё ж такі не толькі музычны фестываль. У мінулыя гады іншых актыўнасцяў было ў тры разы больш, чым канцэртаў. І нам важна, каб фестываль быў рэальна нагодай, каб беларускае грамадства (і не толькі — запрашаем таксама палякаў) развівалася ў разуменні сваёй адказнасці за дзяржаву, будучыню і культуру».

Каментары8

  • Проста жыхар
    31.03.2026
    Ага, тады і 10 злотых каштавалі болей за цяперашні курс, таму параўнанне не вельмі дарэчнае.
  • Ігнат
    31.03.2026
    Ніколі не быў платны ўваход на Басовішча. 10 злотых: уваход у намётавае мястэчка на ўсе дні фестываля
  • Ага
    31.03.2026
    Ігнат, напэўна маеце рацыю. Я пра парадак цэн. Разумею, інфляцыя за дзесяцігоддзі, але нават калі разглядаць толькі пастаноўку намёта, х10 (было 10, стала 100 злотых) неяк занадта. Пры тым што курс долара да злотага ў 2002 быў прыблізна такі ж, як і цяпер. Злоты нават крыху ўмацаваўся.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць