Грамадства11

Саудаўская Аравія заклікала ЗША спыніць блакаду Армузскага праліва і вярнуцца да перамоваў з Іранам

Яны папярэдзілі, што цяперашняя тактыка ціску Вашынгтона на Тэгеран можа прывесці да супрацьлеглага эфекту.

Судна праходзіць праз Армузскі праліў 8 красавіка 2026 года. Фота: Shady Alassar / Anadolu via Getty Images

Саудаўская Аравія спрабуе пераканаць ЗША адмовіцца ад блакады Армузскага праліва і аднавіць перамовы з Іранам, асцерагаючыся далейшай эскалацыі на Блізкім Усходзе, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на арабскіх чыноўнікаў.

Яны папярэдзілі, што цяперашняя тактыка ціску Вашынгтона на Тэгеран можа прывесці да супрацьлеглага эфекту, а менавіта — да закрыцця Баб-эль-Мандэбскага праліва, які забяспечвае 12% усіх марскіх перавозак нафты і 8% — звадкаванага прыроднага газу, злучаючы Чырвонае мора з Адэнскім залівам. Гэтая стратэгічная артэрыя праходзіць паміж Еменам і Эрытрэяй і з’яўляецца паўднёвымі варотамі ў Суэцкі канал — адзін з ключавых гандлёвых маршрутаў паміж Азіяй і Еўропай.

Саудаўская Аравія нядаўна змагла вярнуць свой нафтавы экспарт на даваенны ўзровень — каля 7 млн бараляў у суткі, нягледзячы на перакрыцце Армузскага праліва, дзякуючы транспарціроўцы сыравіны па трубаправодзе ў порт Янбу. Аднак гэтыя пастаўкі апынуцца пад пагрозай у выпадку закрыцця выхаду з Чырвонага мора. Участак каля Баб-эль-Мандэбскага праліва кантралююць еменскія хусіты.

Каментары1

  • Жвір
    14.04.2026
    Йеменскія хусіты могуць пачаць тварыць перашкоды ў пратоцы ў любы момант і з любой, ім адным вядомай, нагоды, дык што цяпер, хадзіць перад імі на цытрах ? Хармуз ня быў блякаваны, і ў Іране не было вайны, а хусіты ставілі міны ў бабэльмандэбе, захоплівалі судны, абстрэльвалі ракетамі.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць