Свет

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Адбылося некалькі сустрэч, у тым ліку і з унукам Рауля Кастра.

Фота: AP Photo / Ramon Espinosa

Дэлегацыя Дзярждэпартамента ЗША ў мінулую пятніцу прыехала ў Гавану на перамовы з уладамі Кубы, паведамляюць крыніцы Axios.

Паводле слоў высокапастаўленага чыноўніка дыпведамства, адбылося некалькі сустрэч, у тым ліку з Раулем Гільерма Радрыгесам Кастра — унукам былога лідара рэспублікі Рауля Кастра.

Амерыканцы заявілі, што «кубінская эканоміка знаходзіцца ў свабодным падзенні», і заклікалі кіраўніцтва вострава скарыстацца абмежаваным «акном магчымасцяў», каб правесці дэмакратычныя і эканамічныя рэформы пры падтрымцы ЗША, «перш чым сітуацыя незваротна пагоршыцца».

Прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША таксама запатрабавалі вызвалення палітвязняў і выплаты кампенсацый амерыканскім грамадзянам і карпарацыям, чые актывы і маёмасць былі канфіскаваныя пасля рэвалюцыі 1959 года.

Адначасова чыноўнікі выказалі «занепакоенасць тым, што замежныя разведвальныя, ваенныя і тэрарыстычныя групы дзейнічаюць з дазволу кубінскага ўрада менш чым за сто міль ад тэрыторыі ЗША».

Узамен на выкананне гэтых патрабаванняў амерыканцы прапанавалі абмеркаваць зняцце гандлёвага эмбарга і прадастаўленне доступу да спадарожнікавай сувязі Starlink.

Гэта першыя за 10 гадоў перамовы паміж ЗША і Кубай — у апошні раз краіны наўпрост кантактавалі падчас візіту на востраў прэзідэнта Барака Абамы ў 2016 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць