Культура11

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ

Падчас варшаўскага кніжнага кірмашу, які пройдзе 28—31 мая, прэзентуюць «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». 

«Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не выпадае. Усё будзе занатавана ў пратаколе і стане часткай абвінаваўчага акта супраць цябе. Таму патрэбны іншы суразмоўца. Ім і стаў для Аляксандра Фядуты Уладзімір Караткевіч. А нагодай для дыялогу з пісьменнікам быў галоўны раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», — паведамляе анатацыя выдання, падрыхтаванага ў выдавецтве Połackija Łabirynty.

Выдавецтва дзякуе за дапамогу ў выданні гэтай кнігі Фундацыі імя Пётры Крачэўскага і Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана.

Папярэдні заказ кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім» ужо даступны на Allegro.

Каментары1

  • спадар Фядута зрабіў вялікі крок наперад
    16.05.2026
    «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім».
    спадар Фядута зрабіў вялікі крок наперад, чакаю вашу лекцыю - пушкін імперыялістычны драпежны вораг беларускай дзяржаўнасці

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць