Свет11

МЗС і прэзідэнт Латвіі назвалі хлуснёй заяву расійскай разведкі пра падрыхтоўку ўдараў па Расіі з тэрыторыі Латвіі

«Расія зноў хлусіць», —заявіла кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ.

Байба Бражэ. Фота: Kyrylo Chubotin / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

МЗС Латвіі назвала хлуснёй заяву расійскай разведкі пра падрыхтоўку ўдараў па Расіі з тэрыторыі Латвіі

«Расія зноў хлусіць. На гэты раз Служба знешняй разведкі Расіі праводзіць кампанію дэзынфармацыі супраць Латвіі. ФАКТ: Латвія НЕ прадастаўляе сваю паветраную прастору для атак на Расію. Гэта неаднаразова тлумачылася расійскім прадстаўнікам», — напісала кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ ў  X.

Прэзідэнт Латвіі таксама назваў «хлуснёй» заяву СЗР.

Як заявіў Эдгар Рынкевіч, Расія «хлусіць, сцвярджаючы, што Латвія дазваляе якой-небудзь краіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і тэрыторыю для нанясення ўдараў па Расіі або любой іншай дзяржаве».

Сёння Служба знешняй разведкі Расіі заявіла, што камандаванне Узброеных сіл Украіны нібыта рыхтуе серыю новых «удараў па тылавых рэгіёнах РФ», а Латвія дала згоду на запуск беспілотнікаў са сваёй тэрыторыі.

Каментары1

  • Ёсік
    19.05.2026
    Калі савок не зьнішчылі ў глуздах, як у расеі і Беларусі, хлусьня будзе адной разынкай гэтых уладаў. Аба.раліся па ўсім сьвеце, паўсюль свой Вагнер паўсоўвалі, паўсюль вайну вялі, цэльлю вайны ва Украіне з'яўляецца поўнае руйнаваньне ды зьнішчэньне краіны, бо інакш гэтае паскудства не назавеш. Зараз пуцін, маё меркаваньне, падобны на пацука, якога прыціснулі ў куце, і адное, што ён можа зрабіць, каб застацца жывым, гэта кінуцца на суперніка, як у апошні раз. Таму, ку.ва, можа і загад аддаць на ўжываньне ЯЗ, і на ўварваньне ў Прыбалтыку. Лукашэнка шэраговай заявай паабяцае мапы паказаць, адкуль рыхтаваўся напад на лапценогіх. І гэта не радуе.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць