Грамадства33

У Баранавічах ушанавалі памяць лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі

У Баранавічах 19 мая адбыўся мітынг у памяць пра лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіту Куканенку, піша БелТА.

Падчас вучэбна-трэніровачнага палёту пяць гадоў таму, 19 мая 2021 года, вайсковы самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне. Калі ён пралятаў над Баранавічамі, у судна адмовіла кіраванне — самалёт падаў проста на жылы раён.

Паводле інструкцыі экіпаж павінен быў катапультавацца, але пілоты прынялі іншае рашэнне. Гвардыі маёр Андрэй Нічыпорчык і гвардыі лейтэнант Мікіта Куканенка да апошняй секунды ўтрымлівалі штурвал, адводзячы самалёт ад дамоў. Андрэю Нічыпорчыку было 33 гады, Мікіту Куканенку — усяго 22.

У мерапрыемстве сёння ўзялі ўдзел родныя і блізкія Андрэя Нічыпорчыка, лётны склад 116‑й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы і 61‑й знішчальнай авіяцыйнай базы, а таксама жыхары Баранавічаў.

«З аднаго боку, час няўмольна хутка ідзе. З другога боку, 19 мая 2021 года час нібыта спыніўся для нас — родных, блізкіх, тых, хто ведаў двух маладых, энергічных, аптымістычна настроеных хлопцаў. Вялікі дзякуй усім за памяць», — сказаў бацька Андрэя Нічыпорчыка Уладзімір Нічыпорчык.

Каментары3

  • Военный
    19.05.2026
    Или не было возможности катапультирлваться? Или это очередной миф колхозной пропаганды?
  • Сымон
    19.05.2026
    мірнае неба, аб якім нагадвае цынічны надпіс на помніку, скончылася літаральна праз 4 месяцы пасля той трагедыі, калі на аэрадром у Баранавічах прыляцелі першыя расейскія сцярвятнікі, якія у 24.02.2022 нанеслі першыя авіяудары па Ўкраіне
  • шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў
    19.05.2026
    Военный , Мяркую, што бальшавікі імперыялісты шмат сваіх злачынстваў сьпісалі на немцаў, як яны гэта справбавалі зрабіць, напрыклад, і з Катынем.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць