Грамадства88

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Увечары 19 мая з падачы былога палітзняволенага Піліпа Шаўрова распаўсюдзілася інфармацыя пра гібель на фронце ва Украіне 23‑гадовага беларускага добраахвотніка Ціхана Клюкача. Але дакладнай інфармацыі пра гэта няма. Як расказаў выданню «Люстэрка» прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне Вадзім Кабанчук, у 3‑й асобнай штурмавой брыгадзе УСУ, дзе служыць Клюкач, ён лічыцца зніклым без вестак.

Ціхан Клюкач

«Наколькі мне вядома, у брыгадзе ён лічыцца зніклым без вестак, таму немагчыма зараз сказаць, што ён загінуў. Пакуль не будзе афіцыйнага паведамлення ад брыгады, дзе ён служыў, і па маральных, і па чалавечых каштоўнасцях мы не можам пра гэта казаць», — адзначыў Кабанчук.

Калі і пры якіх абставінах знік Клюкач, невядома. Кабанчук не змог ні пацвердзіць, ні абвергнуць дату 9 мая, пра якую пісаў той жа Шаўроў.

Па словах Кабанчука, статус «зніклы без вестак» — вельмі шырокае паняцце.

«Чалавек можа быць без сувязі, можа быць якая-небудзь адрэзаная пазіцыя, дзе складана з камунікацыямі. Ён можа быць у палоне. Калі з чалавекам нешта здарылася, адбываюцца абмены целамі, і ўжо потым ідэнтыфікуюць чалавека, хто ён на самой справе, і пацвярджаюць факт гібелі».

Каментары8

  • Божа, дапамажы!
    20.05.2026
    Божа! Дашлі дапамогу ваяру! Божа! Зберажы яго жыццё і дай вярнуцца з пекла жывым!
  • Пытанне
    20.05.2026
    Чаму б не высветліць лёс беларускага дабраахвотніка нашай Прэзідэнтцы Ціханоўскай праз партнэраў ва Ўкраіне?
  • БЕРАСЦЬ
    20.05.2026
    Пытанне, а боты і тут Ціханоўскую хочуць укусіць. Прычым тут Ціханоўская да ваенных структур? Яны самі распаўсюдзяць інфармацыю, калі яна будзе.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць