Здарэнні

На адным з мінскіх прадпрыемстваў загінуў рабочы

Па інфармацыі Следчага камітэта, прычынай трагедыі стала службовая халатнасць і парушэнні тэхнікі бяспекі.

Фота: Следчы камітэт

Паведамляецца, што 36‑гадовы мужчына выконваў будаўнічыя работы: стаяў на падмостках і тынкаваў панэль для каркаснага домабудавання. Гэтая панэль была проста прыхіленая да сталярнага стала і не была належным чынам замацаваная. У нейкі момант канструкцыя вагой больш за дзве тоны ўпала і прыціснула рабочага. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы.

Следства высветліла, што на прадпрыемстве былі сур’ёзныя парушэнні. 48‑гадовая дырэктарка і яе 49‑гадовы намеснік неналежным чынам выконвалі свае абавязкі і не гарантавалі бяспечныя ўмовы працы. У прыватнасці:

  • не было належнай падрыхтоўкі вытворчага працэсу;
  • не кантралявалася замацаванне цяжкіх канструкцый;
  • сталярны стол выкарыстоўваўся не па прызначэнні;
  • работніку не выдалі сродкі індывідуальнай абароны.

Акрамя таго, загінулы не праходзіў неабходнае навучанне, стажыроўку і інструктаж па ахове працы і не меў адпаведнай кваліфікацыі, але яго ўсё роўна дапусцілі да выканання работ.

Усё гэта ў сукупнасці і прывяло да трагічнага выпадку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 19

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 19

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць