Грамадства1111

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку

Мінскія метрабудаўнікі рыхтуюцца да «нырання» пад Свіслач — тунелепраходчыя комплексы пройдуць ніжэй рэчышча Свіслачы на некалькі метраў. Тэлеграм-канал «Мінскбуду» расказвае, навошта будаўнікі перагарадзілі рэчышча ракі.

Фота: Мінскбуд

Праходчы шчыт «Алеся» цяпер знаходзіцца прыкладна за два метры ад воднай артэрыі. Механізаванаму комплексу неўзабаве давядзецца паднырнуць пад раку.

Метрабудаўнікі загадзя падрыхтаваліся да адказнага этапу. На ўчастку было выканана паніжэнне ўзроўню грунтовых вод, пасля чаго рэчышча Свіслачы падзялілі шпунтавым агароджваннем на дзве часткі.

Пакуль па адной палове рака працягвае сваё спакойнае цячэнне, на другой ужо заліта жалезабетонная пліта таўшчынёй 500 мм з ухілам да цэнтра і зманціравана раздзяляльная сценка з блокаў.

Фота: Мінскбуд

Як толькі канструкцыя набярэ неабходную трываласць, шпунтавае агароджванне дэманціруюць з першай часткі, і работы перанясуць на другую палову рэчышча.

Пасля стыкоўкі пліты раздзяляльную сценку прыбяруць. Такая тэхналогія дазволіць надзейна абараніць перагонныя тунэлі ад пранікнення грунтовых вод і выключыць рызыку прасядання грунту.

Фота: Мінскбуд

Каментары11

  • .
    23.05.2026
    Вы зараз глядзіце не на колер самой вады, а на колер адлюстравання. Зялёная, там дзе адлюстроўваюцца дрэвы, блакітная і белая - дзе адлюстроўваецца неба.

    А ўвогуле вада пасля вадасховішчаў пагаршаецца ў якасці па параўнанню з праточнай.
  • Жвір
    23.05.2026
    ., Не, я ўлічыў гэты момант, што да адлюстраваньня той зеляніны. Плюс меў магчымасьць назіраць раку наўпрост, без дапамогі фота.
  • .
    23.05.2026
    Спёцы ў гэтым годзе пакуль не было. Магчыма, дадатковы фактар, які пагаршае якасць вады: рэканструкцыя плаціны Мінскага мора. Трохі памяншалі ўзровень і праз альтэрнатыўны вадаскід - слаламны канал гоняць меншы паток. То-бок, вада ў горадзе павольней аднаўляецца.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць