Грамадства1212

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў

Падчас сустрэчы ў Мінску з малдоўскім палітыкам Ігарам Дадонам Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць размовамі пра пагрозу незалежнасці Малдовы, заклікаў Кішынёў захаваць шматгадовыя сувязі і расказаў пра каштоўнасць суверэнітэту.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Poo

Аляксандр Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з малдоўскім прарасійскім палітыкам і экс-кіраўніком краіны Ігарам Дадонам, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова.

«Не трэба рэзаць гэтую пупавіну і рваць адносіны з тымі, з кім вы заўсёды знаходзілі агульную мову. Вось гэта для мяне галоўнае, і я публічна хацеў сказаць, што Малдова і малдаване — гэта наша любоў. Я думаю, Савецкага Саюза калісьці ў цэлым. Мы з вялікай павагай ставіліся да вашага народа і вашага краю. І мы не хочам гэтага страціць. І вы, спадзяюся, таксама», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка папрасіў не дапусціць страты суверэнітэту Малдовы. 

«Мы вельмі часта апошнім часам чуем з розных крыніц пра тое, што Малдова гатова стаць ці не часткай іншай дзяржавы. Вядома, адкрыта скажу, я як наогул чалавек, улюбёны ў вашу краіну, ты гэта добра ведаеш, з жахам гэта чую і ўспрымаю», — заявіў ён.

Таксама Лукашэнка расказаў пра каштоўнасць суверынітэту для кожнай краіны.

«Не хачу казаць банальныя рэчы пра тое, што суверэнітэт і незалежнасць дорага заўсёды каштуюць і гэта галоўнае для любой краіны (гэта ты лепш за мяне ведаеш), але я вельмі прасіў бы і цябе, і тваіх прыхільнікаў, каб ні ў якім разе не дапусцілі знішчэння такой квітнеючай, цудоўнай, няхай невялікай па памерах, краіны, як Малдова. Такой прыгажосці, якую беларусы ўсе любілі ў Малдове, наўрад ці знойдзеш у свеце. Гэта такі ціхі, спакойны быў куток (думаю, і ёсць) для жыцця людзей. Мы заўсёды вам зайздросцілі», — дадаў ён.

З 2020 года, пасля прыходу да ўлады праеўрапейскай партыі PAS, Малдова ўзяла выразны курс на інтэграцыю з ЕС. Краіна афіцыйна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз і пачала перамовы аб сяброўстве. Гэты працэс ускладняецца прысутнасцю расійскіх войскаў у Прыднястроўі — сепаратысцкім рэгіёне Малдовы, які дэ-факта кантралюецца Расіяй з пачатку 1990‑х гадоў.

Да таго адносіны паміж Кішынёвам і Масквой рэзка пагоршыліся пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, якое Малдова асудзіла.

Масква рэгулярна выкарыстоўвала газ і эканамічныя эмбарга як рычагі ціску на малдоўскія ўлады. Расія таксама падтрымлівае прарасійскую апазіцыю ў Малдове (у тым ліку Ігара Дадона і структуры збеглага алігарха Ілана Шора), якую Кішынёў і заходнія разведкі абвінавачваюць у спробах дэстабілізацыі сітуацыі і падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Каментары12

  • .
    26.05.2026
    У артыкуле няма слова "Румынія", як мінімум.
  • Жвір
    26.05.2026
    Як толькі абодва злачынныя рэжымы абрынуцца, Малдова адновіць стасункі ў патрэбным ёй выглядзе, а цяпер яна ратуецца ўцёкамі ад ашалеўшых "ранейшых" партнэраў...
  • Медык
    26.05.2026
    Бывае, што пупавіна захлыстваецца вакол шыі, тады дзіця памірае ад удушша.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць