Свет1818

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка амаль два гады таму заявіў, што, маўляў, Арменія нікому не патрэбная, апрача Расіі і Беларусі. Але ў цяперашніх умовах гэта краіна ні ў якім разе не застанецца без альтэрнатывы. Пра гэта 27 мая на перадвыбарчым мітынгу ў горадзе Абавян заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

Нікол Пашынян і Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка 2024 года ў Маскве. Фота: Sergei Ilnitsky/Pool Photo via AP

«Мы не будзем спадзявацца на адну дарогу, на аднаго саюзніка, на адзін трубаправод. У нас ёсць чыгунка з Захаду на Усход, раней адкрылася чыгунка Ахалкалакі — Карс, а да гэтага адкрылася чыгунка праз тэрыторыю Азербайджана.

Хутка адкрыецца TRIPP, праз нашу тэрыторыю пройдзе газаправод, мы за кошт гэтага транзіту будзем мець уласны газ. За гэты транзіт нам будуць плаціць газам. Мы будзем развіваць альтэрнатыўную энергетыку.

Пакуль Арменія зможа быць членам ЕАЭС і працягваць рэформы па еўрапейскіх стандартах, мы будзем ісці гэтым шляхам. Як толькі прыйдзе час зрабіць выбар, народ Арменіі зробіць гэты выбар. Мая вялікая заслуга ў тым, што ў народа ёсць альтэрнатыва, каб ніхто не змог казаць: «Каму патрэбна Арменія, куды яна дзенецца».

Сёння Арменія становіцца скрыжаваннем свету. Арменія жыццёва патрэбная і Усходу, і Захаду, і Поўначы, і Поўдню. Усе гэтыя бакі павінны зрабіць найлепшую прапанову народу Арменіі, які і зробіць свой выбар. Мы больш не канфліктны тупік, мы скрыжаванне міру, у народа Арменіі ёсць выбар.

Я адкрыта кажу: вы паводзіце сябе памылкова, робячы пагрозлівыя намёкі, таму што ўжо нельга сказаць, што бульба на 7 драмаў (5 беларускіх капеек. — «НН») падаражэе, і пасля гэтага ціск у народа Арменіі павялічыцца.

Арменія ўжо не краіна тысяч і дзясяткаў тысяч, а краіна мільярдаў і трыльёнаў. Гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна», — адзначыў Пашынян.

Ён дадаў, што хоча нагадаць словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы 44‑дзённай вайны супраць Арменіі, а таксама казаў, што Арменія нікому не патрэбна.

«Зараз той жа чалавек кажа, што Арменія ідзе ў Еўрасаюз, і актываваў тут свайго агента, каб скаваць Арменію, як гэта было да 2018 года.

Я скажу прама. Арменія не толькі не збіраецца выходзіць з ЕАЭС, але я адзіны чыноўнік, які ўваходзіць у два кіраўнічыя органы Саюза адначасова. Гэтыя рычагі я збіраюся выкарыстоўваць і буду выкарыстоўваць, каб Лукашэнка не змог выкарыстаць ЕАЭС супраць Арменіі.

Усе заявы, што гучаць — пустыя заявы. Тыя, хто выступае з такімі заявамі, не разумеюць, што яны капаюць магілу ЕАЭС. […]

Трохгаловая партыя вайны не разумее, што капае магілу ЕАЭС. Я раю ім адысці ад гэтага шляху», — падкрэсліў Пашынян.

Каментары18

  • Бывший политический заключённый
    28.05.2026
    Браво!

    🪳 прилетает со всех сторон :))
  • А+
    28.05.2026
    Молодец Пашинян. Думай о своей стране и народе. Держись подальше от мразей Лу и Пу....
  • Выдатна
    28.05.2026
    Пашынян адказаў Луке

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць