Культура

У Швецыі выходзіць кніга пра Беларусь нямецкага даследчыка Інга Пэца

Кніга нямецкага журналіста, пісьменніка і даследчыка Інга Пэца «Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen» у арыгінале пабачыла свет у 2024 годзе, а ў жніўні выходзіць у перакладзе на шведскую ў выдавецтве Bokförlaget Stolpe, піша bellit.info.

Кнігу «Belarus: En revolution och dess följder» (Беларусь: рэвалюцыя і яе наступствы) на шведскую з нямецкай пераклаў Нільс Хокансан.

«Тое, што кніга з’яўляецца на шведскім кніжным рынку, на маю думку, не выпадковасць, бо Швецыя, як краіна-піянер, рана пачала адкрываць для сябе сучасную беларускую літаратуру і культуру, тым самым забяспечваючы мастакоў і пісьменнікаў з Беларусі новымі платформамі і мастамі, інтэгруючы іх у еўрапейскі дыскурс. Гэта прывяло да пашырэння цікавасці і большай уключанасці ў справы краіны, якія сярод іншага прадугледжваюць падтрымку беларускага дэмакратычнага руху, грамадзянскай супольнасці і СМІ. Кніга выйдзе ў жніўні, а ў канцы верасня я стану госцем Гётэборгскага кніжнага кірмашу, каб прадставіць яе і абмеркаваць з экспертамі беларускую тэматыку», — падзяліўся навіной у сацсетках Інга Пэц. 

Журналіст і пісьменнік Інга Пэц амаль трыццаць гадоў вывучае Беларусь, і ў гэтай кнізе ён разглядае як падзеі, якія прывялі да рэвалюцыі 2020 году, так і яе наступствы. Тут ён адказвае на такія пытанні, як: які ўплыў рэпрэсіі рэжыму аказалі на грамадства? Як выглядае паўсядзённае жыццё ў цяперашняй Беларусі? Што рухае прыхільнікамі рэжыму? І якія ёсць магчымасці для змен? «Беларусь: рэвалюцыя і яе наступствы» — гэта кранальная і актуальная кніга пра рэпрэсіўную дыктатуру ў непасрэднай блізкасці ад Швецыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць