Свет55

Мадзьяр прапанаваў Венгрыю перамоўнай пляцоўкай для Украіны і Расіі

Мадзьяр вызначыў тры напрамкі, у якіх Будапешт гатовы далучыцца да ўрэгулявання.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup/Getty Images

Венгрыя гатовая стаць пляцоўкай для перагавораў Украіны і РФ, заявіў прэм’ер Петэр Мадзьяр у інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Zeitung, піша РБК-Украіна.

Мадзьяра спыталі, ці з’яўляецца дастатковая колькасць зброі для самаабароны неабходнай часткай будучых гарантый бяспекі для Украіны. Венгерскі прэм’ер з такім падыходам не пагадзіўся.

Паводле Мадзьяра, рэальныя гарантыі можа даць толькі калектыўная палітычная воля вядучых дзяржаў, а не аб’ём вайсковай дапамогі: «Я не лічу, што зброя з’яўляецца гарантыяй бяспекі. Гарантыі бяспекі можа даць толькі міжнародная супольнасць. Венгрыя не можа адыгрываць тут вырашальную ролю; гэта пытанне буйных дзяржаў», — заявіў ён.

Мадзьяр вызначыў тры напрамкі, у якіх Будапешт гатовы далучыцца да ўрэгулявання.

«Мы можам аказаць дыпламатычную і гуманітарную дапамогу, а Венгрыя таксама магла б быць месцам для перагавораў», — адзначыў ён.

Інтэрв’ю апублікавана пасля візіту Мадзьяра ў Берлін, дзе ён правёў сустрэчу з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам.

На сумеснай прэс-канферэнцыі прэм’ер пацвердзіў, што і пры новым урадзе Венгрыя не будзе адпраўляць ва Украіну ні зброю, ні салдат.

Каментары5

  • Спадар
    03.06.2026
    І так ўжо каторы год запар...цырк на дроце.
  • 453543
    03.06.2026
    Іхні фюрар будьзе трымацца да апошняга маскавіта. Гэта вам не Адзік з бункера, які пусціў сабе пулю ў лоб. У гэтага "кишка тонка", каб так благародна сысьці.
    Таму вайна скончыцца, калі іхні фюрар сканае (сам, ці памогуць), але не раней. Ніякія перамовы тут нічога не дадуць.
  • Барадзед
    03.06.2026
    Венгрия - хорошая площадка для сборки ракет и беспилотников.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць