Свет2626

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Сістэма ў Арменіі прапарцыйная, але мандаты дзеляцца толькі паміж тымі, хто пераадолеў праходны бар'ер.

Фота: Ozge Elif Kizil/Anadolu via Getty Images)

На парламенцкіх выбарах у Арменіі 7 чэрвеня партыя прэм'ера Нікола Пашыняна «Грамадзянскі дагавор» набрала 49,81% галасоў. Гэта менш за палову — але ў парламенце яна атрымае каля 58% мандатаў і захавае аднапартыйную большасць. 

Паводле папярэдніх вынікаў, парог пераадолелі чатыры сілы:

  • «Грамадзянскі дагавор» (Пашынян) — 49,81% (727 160 галасоў);
  • блок «Моцная Арменія» — 23,29% (340 062);
  • блок «Арменія» — 9,94% (145 097);
  • партыя «Квітнеючая Арменія» — 4,00% (58 368).

Астатнія партыі ў парламент не адолелі выбарчага бар'ера.

У пераліку на 101 мандат гэта дае прыкладна такі расклад: «Грамадзянскі дагавор» — каля 59 месцаў, «Моцная Арменія» — 27, «Арменія» — 11, «Квітнеючая Арменія» — 4.

Сістэма ў Арменіі прапарцыйная, але мандаты дзеляцца толькі паміж тымі, хто пераадолеў праходны бар'ер. Метад д'Онта, паводле якога ў Арменіі размяркоўваюць месцы, дадаткова крыху падкідае мандатаў найбуйнейшай партыі.

Яўка склала амаль 59% — прыкметна вышэй, чым на мінулых выбарах. Галасаванне прайшло на фоне развароту Арменіі ад Расіі да Еўропы: Пашынян ішоў па мандат на праеўрапейскі курс, а сярод яго апанентаў — прарасійскія сілы, у тым ліку блок «Моцная Арменія» расійска-армянскага бізнэсмена Самвела Карапецяна.

Вынікі пакуль папярэднія — канчатковыя Цэнтрвыбаркам Арменіі мусіць абвясціць пазней. Дакладная колькасць мандатаў можа крыху змяніцца праз асаблівасці падліку і чатыры месцы, зарэзерваваныя для нацыянальных меншасцяў, але агульны расклад сіл застанецца тым самым.

Каментары26

  • Янка
    08.06.2026
    Магчыма толькі павіншаваць спадара Пашыняна і ягоных прыхільнікаў і адзначыць пісьменнасць кампаніі. На баку Карапецяна быў Крэмль, які не шкадаваў сродкаў на ўмяшальніцтва ў выбары. Пашынян здолеў зманеўраваць такім чынам, каб з аднаго боку не выставіць сабе нейкім радыкалам, а з іншага - дакладна праартыкуляваць праеўрапейскі курс сваёй партыі. Ягоная рыторыка "Мы накіруемся ў еўрапейскі бок але не супраць Расеі" знайшла разуменне ў грамадстве і выклікала шаленства Крамля. Хваля пагроз і санкцый Крамля выглядала як нічым не справакаваны брутальны ціск імперыі на суверэнную дзяржаву, да якой Крэмль ставіцца як да ўласнай ускраіны, і гэта толькі дапамагло Пашыняну.
  • бабруйчанін
    08.06.2026
    А без рашкі нельга ?
    Армянам??? НЕ
    Наконт Грузіі каментавал Мадзяра ..зараз Пашынян ...
    Слухайце сюды...мяне)))))
  • І смех і грэх
    08.06.2026
    Сумненняў не маю, што там ў далёкай Арменіі зараз аж заходзіцца расійская ботаферма: "мудлы Пуцін", "Пашыньян-маскоўская агентура", "агенты газпраму", "дудзі ў свае барабаны" і гд.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць