Грамадства1717

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем

Перад Днём Расіі, які ў суседняй краіне адзначаецца 12 чэрвеня, вядомы палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік трапіў на прыём да расійскага пасла ў Беларусі Барыса Грызлова і прынёс яму ў падарунак вернападданніцкі верш уласнага вырабу. 

Вадзім Баравік пра прыёме ў Барыса Грызлова. Фота: threads.com/@borovik.official

Узровень верша з пункту гледжання нават тэхнічнага выканання не вытрымлівае ніякай крытыкі, бо ў ім і нязграбныя рыфмы, і неапраўданыя пераскокі вершаваных памераў. Дзіўным выглядае і ідэйнае напаўненне, бо Баравік піша свой твор ад імя «афіцэраў», хоць яго афіцыйныя біяграфіі фактаў службы ў сілавых структурах не ўтрымліваюць. 

Фота: threads.com/@borovik.official

Пры гэтым падпісаў свой твор Баравік як «лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі», якую ён сапраўды атрымаў у мінулым годзе ў намінацыі «Найлепшы дэбют» за зборнік вершаў «Иду по Минску». Такое ўганараванне як нішто іншае выразна сведчыць пра творчы ўзровень сучаснай праўладнай літаратуры. 

Каментары17

  • баравічок-гнілавічок
    10.06.2026
    Блукаў па лесе стомлены грыбнік,
    дзень выдаўся надзвычай неўрадлівы.
    Ажно раптоўна бачыць - баравік!
    Дарэмна радаваўся - грыб унутры чарвівы.

    Вочы працёр - адценні "аквафрэш".
    - Да ну цябе, рашысцкая паганка!
    Знойдзеш такі - з грыбніцай вырві прэч
    і выкінь далей ад Радзімы ганка.
    (са зборніка "І дупа Мінску")
  • Аналитик
    10.06.2026
    Нормальный, ну да, для него честь служить России и он называет её Отчизной. Чувак постоянно по беларусскому телику. Это нормально?
  • Бгг
    11.06.2026
    А было бы на беларускай мове и пра вёсачку или про Витовта сие творение - все б сказали, что гениальный образчик национальной культуры. На замечание о поломанном размере и рифмах ребенка с зпр - заплевали б и заминусили.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць