Вайна1414

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння

Бі-бі-сі сумесна з «Медыязонай» і камандай валанцёраў вызначыла імёны 226 055 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Больш за 200 чалавек у гэтым спісе — 18‑гадовыя юнакі.

21 лютага 2022 года, у дзень, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступаў з гадзінным тэлезваротам пра сваё бачанне ўкраінскай дзяржаўнасці, Алішэру Свірыну споўнілася 14 гадоў. 

На адным са здымкаў Алішэр Свірын пазіруе ў вайсковай форме савецкага салдата часоў Вялікай Айчыннай вайны і трымае ў руках савецкі пісталет-кулямёт Шпагіна — своеасаблівы сімвал той вайны. Такія фотаздымкі ў Расіі робяць многім дзецям да Дня Перамогі 9 мая.

На здымку 2026 года 18‑гадовы Алішэр Свірын у камуфляжы трымае ў руках аўтамат Калашнікава. Гэтае фота нясуць вайскоўцы ў пахавальнай працэсіі. Алішэр пайшоў служыць па кантракце і загінуў 1 мая 2026 года на вайне з Украінай. 28 мая яго пахавалі на Алеі Герояў у Паўлаўскім Пасадзе.

Калі менавіта ён паехаў на фронт — невядома, але з улікам яго ўзросту ён не мог праслужыць больш за тры месяцы.

Гэта першы загінуўшы расійскі вайсковец 2008 года нараджэння ў паіменным спісе. Усяго з пачатку вялікай вайны ва Украіне там загінулі не менш за 200 18‑гадовых расійскіх вайскоўцаў.

Алішэр Свірын служыў па кантракце ў складзе 123‑й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады ў якасці кулямётчыка, вынікае з кароткага некралога. З пачатку года на яго старонцы ў VK ужо апублікавана 40 такіх некралогаў з аднолькавым загалоўкам — «Паўлаўска-Пасадская акруга развіталася з Героем».

Падмаскоўе стабільна знаходзіцца ў лідарах па колькасці загінулых. Пацверджаныя страты сярод жыхароў гэтага рэгіёна — 6 084 чалавекі.

На першым месцы з вялікім адрывам застаецца Башкартастан — толькі за мінулыя два тыдні рэгіён перасягнуў планку ў 10 000 загінулых ва Украіне вайскоўцаў.

Другое месца займае Татарстан — 8 759 чалавек.

Гэтыя два рэгіёны займаюць першыя месцы сярод усіх суб’ектаў Расіі па колькасці пацверджаных загінулых, часткова дзякуючы актыўнай дзейнасці мясцовых валанцёраў і грамадскіх арганізацый, якія збіраюць такія даныя.

Каментары14

  • Алкаш
    12.06.2026
    Правильно писать не РФ, а ТКФ (татарская кавказская федерация). Русские, вымерли и ассимилировались, евреи уехали, как не странно в основном в Германию. Остались дети степи и гор.
  • yexnj
    12.06.2026
    татарам и башкирам ничего ради величия русского царя не жалко - ни нефти, ни родного языка, ни собственных детей. Нужно будет царю - с радостью сами сгорят в ядерной войне.
  • Ёсік
    12.06.2026
    yexnj, памятаеце іхныя флэшмобы: татары-гэта рускія, башкіры-гэта рускія.

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць