Свет1313

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Польская пракуратура паведаміла пра затрыманне двух беларусаў, 33 і 37 гадоў. Іх удзел у забойстве пакуль не пацверджаны. 

Забіты Сямён Скрапецкі

Пракуратура Белай-Падляшскай агучыла афіцыйныя дэталі расследавання забойства 44‑гадовага расійскага мастака-карыкатурыста Сямёна Скрапецкага. 

Напад адбыўся ў панядзелак, 15 чэрвеня, каля 9:45 раніцы на паркоўцы і тратуары каля дома мастака па вуліцы Каралевы Ядвігі.

Забойца зрабіў тры кантрольныя стрэлы

Забойца дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю: спачатку ён двойчы стрэліў у Скрапецкага з пісталета ззаду, а калі той упаў на зямлю, падышоў упрытык і зрабіў яшчэ тры кантрольныя стрэлы, пасля чаго збег.

Мастак памёр на месцы.

Эксперты налічылі на яго целе сем агнястрэльных ран у вобласці галавы, грудзей і спіны. На месцы злачынства знайшлі пяць гільзаў і кулю калібру 9 мм.

Адразу пасля забойства ў горадзе абвясцілі поўны збор паліцыі і план перахопу.

У выніку каля будынка Консульства Рэспублікі Беларусь у Белай-Падляшскай паліцыянты затрымалі двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 33 і 37 гадоў. Іх датычнасць да забойства пакуль не даказаная. 

Пракуратура пакуль устрымліваецца ад агучвання канкрэтных версій забойства, спасылаючыся на таямніцу следства.

Каментары13

  • Шклоуски конюх
    16.06.2026
    Пора снять беларусам дублин
    В Польше стало не безопасно
    Это не шутки
  • Mielnikavu znajšli?
    16.06.2026
    Nie znojduć jany ničoha. Nie ūmiejuć heta rabić palaki.
  • ваван
    16.06.2026
    уверен, взяли именно по национальной прыкмеце. Только беларусы и могли за братских народ отомстить...

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць