Вайна1111

Украіна за суткі запусціла па Расіі 992 дроны. Гэта рэкорд вайны

Гэтыя лічбы сведчаць пра тое, як выраслі магчымасці Украіны, якая ў пачатку вайны не магла параўнацца з Расіяй па інтэнсіўнасці ўдараў па тылах саперніка.

Расійскае Мінабароны паведаміла, што за суткі сілы СПА збілі 992 украінскія беспілотнікі самалётнага тыпу, чатыры крылатыя ракеты вялікай дальнасці і дзесяць кіраваных авіябомбаў. Гэты ўдар не толькі пабіў папярэдні ўкраінскі рэкорд па колькасці выкарыстаных за суткі дронаў, але і перавысіў максімальную колькасць БПЛА, якую за суткі выпускала Расія, піша «Агентство». 

Расійскае Мінабароны паведамляе толькі пра збітыя беспілотнікі, што дазваляе выказаць здагадку, што насамрэч дронаў было больш.

Папярэдні рэкордны ўдар Украіны быў зафіксаваны 6 чэрвеня. Тады расійскае Мінабароны паведамляла пра паражэнне 911 дронаў, 13 авіябомбаў і чатырох снарадаў HIMARS.

Найбуйнейшы за вайну расійскі ўдар па Украіне адбыўся 24 сакавіка. Тады за суткі сумарна Расія атакавала Украіну 948 дронамі.

Што гэта значыць?

Гэтыя лічбы дэманструюць рост магчымасцяў Украіны. Першыя гады вайны УСУ не маглі параўнацца з расійскай арміяй па інтэнсіўнасці ўдараў углыб тэрыторыі.

Пералом адбыўся сёлета. У сакавіку колькасць выкарыстаных Украінай дронаў па выніках месяца перавысіла колькасць БПЛА, запушчаных Расіяй.

Тады, паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Око Гора», Расія запусціла 6462 БПЛА па Украіне. УСУ ж у сакавіку, паводле звестак расійскага Мінабароны, атакавалі Расію 7551 БПЛА.

У красавіку Расія запусціла больш дронаў, чым Украіна (6583 і 4801 адпаведна). Аднак у маі ўкраінскія ваенныя зноў перавысілі колькасць дронаў, запушчаных Расіяй (8973 і 8150 адпаведна).

Уладзімір Зяленскі назваў масіраваны ўдар па Маскве 18 чэрвеня «справядлівым адказам» на расійскія атакі.

Паводле яго слоў, Украіна не будзе «ціхенька сядзець», калі Расія працягне вайну: «Калі будзе гарэць Украіна, будзе гарэць і ваша Масква».

За некалькі гадзін да гэтага адбылася найбуйнейшая з пачатку вайны атака дронаў на Маскву. Украінскія беспілотнікі і іх абломкі пашкодзілі аб’екты як мінімум у 10 месцах сталічнага рэгіёна, пра што сведчаць заявы ўлад і апублікаваныя ў сацсетках відэа.

Удары дронаў па Маскоўскім НПЗ у Капотні, які стаў галоўнай мэтай налёту, прывялі да пажараў па меншай меры ў шасці месцах на тэрыторыі прадпрыемства, у тым ліку на асноўнай устаноўцы перапрацоўкі нафты, сведчыць аналіз «Агенцтва».

Уладзімір Пуцін з раніцы выступае на саміце АСЕАН у Казані, але так і не пракаментаваў украінскія ўдары.

Каментары11

  • але ні
    18.06.2026
    але ні адзін дрон (ні з аднаго, ні з другога боку) учора над беларускімі аўтобусамі не пралятаў...
  • Спадар
    18.06.2026
    Яааак файненька!!!
  • Дзякуй Украіна
    18.06.2026
    Вельмі добрае фота. Вельмі добрыя навіны.
    Дзякуй ЗСУ, ГУР, СБУ! Дзякуй Украіна🇺🇦

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць