Грамадства6161

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Пасля свайго ўльтыматуму Лукашэнку цягам тыдня спыніць карэктаваць маршруты расійскіх дронаў Уладзімір Зяленскі зноў загаварыў пра Беларусь у сваім звароце і пералічыў, што патрабуе ад Лукашэнкі.

Скрыншот звароту

«Украіна неаднаразова давала сігналы, што ўцягванне Расіяй у гэтую вайну яшчэ і Беларусі можа прывесці да вельмі небяспечных наступстваў. Сярод іншага, мы зафіксавалі, што ўздоўж нашай мяжы на тэрыторыі Беларусі ўсталявана спецыяльнае абсталяванне, якое працуе на Расію, на расіян, якое дапамагае расіянам наносіць удары дронамі па нас, па нашай тэрыторыі. Мы ва Украіне ведаем пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — менавіта ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Менавіта дзякуючы такому абсталяванню наносіліся ўдары па Жытомірскай, Ровенскай, Валынскай абласцях, па нашай энергетыцы, па нашай чыгунцы — па звычайных гарадах, па нашых вёсках. Беларусь мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне», — звярнуўся Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ён дадаў, што Украіна ведае пра ўсе беларускія заводы, якія працуюць на ваенныя патрэбы Расіі.

«Кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бранятэхнікі, для ракетных сістэм, — і таксама прадпрыемства, што пастаўляе Расіі паліва на вайну, — гэта ўсё ўцягванне Беларусі ў вайну. Украіна не хоча гэтага, і мы папярэдзілі фактычнае кіраўніцтва Беларусі, якое ўплывае на адпаведныя падзеі».

Ён адзначыў, што толькі за студзень-май пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію выраслі ў 13 разоў, калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, а дызеля — утрая.

«На жаль, гэта дапамагае Расіі адаптавацца да ціску і не набліжае мір. Павінна быць наадварот: мір павінен набліжацца, і Беларусі варта рабіць тыя рэчы, пра якія гаворыць яе фактычнае кіраўніцтва па неафіцыйных каналах, каб мы ва Украіне сапраўды бачылі, што Беларусь сапраўды супраць гэтай вайны. Гэтую вайну трэба заканчваць. Мір патрэбны», — падсумаваў Зяленскі.

Каментары61

  • Indrid Cold
    20.06.2026
    Лука, прыбяры ты гэтыя рэтранслятары, няўжо ты не разумееш што гэта дрэнна для цябе скончыцца?
  • Хмм
    20.06.2026
    Так покажите фото, чего уж проще. Ретрансляторы. Страшные ужасные ретрансляторы на гигантских вышках, достающих до туч. Мудрое и всевидящее ГУР, от которого не утаишь никаких секретов. Должны быть уже фото из космоса, с земли, из-под земли, со всех ракурсов. Покажите фото.
    И да, в прошлый раз они говорили, что ретрансляторы стоят прямо на жилых многоэтажках. И они их уничтожили. Но про это, конечно, все забыли.
  • Indrid Cold
    20.06.2026
    Аскольд, лука прадае паліва рускім з мазырскага і наваполацкага НПЗ. Я бы на месцы лукашыстаў з гэтых заводаў узяў бальнічны, адпачынак ці проста звольніўся ад граха падалей.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць