Грамадства114114

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў ультыматум Аляксандру Лукашэнку. Кіеў патрабуе цягам тыдня адключыць і дэмантаваць рэтранслятары, якія, па меркаванні Кіева, карэктуюць маршруты расійскіх дронаў. Пра што ўвогуле гаворка? 

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў Belpol, рэтранслятары, пра якія кажа Уладзімір Зеленскі, — гэта, хутчэй за ўсё, дадатковае абсталяванне, размешчанае на стандартных вышках сотавай сувязі беларускіх мабільных аператараў.

Прынцып яго працы раней дэталёва тлумачыла «Люстэрка». Расійскія ўдарныя дроны — у прыватнасці, «Шахеды» — выкарыстоўваюць іх для навігацыі і перадачы даных (напрыклад, відэа ў рэальным часе або даных пра сваё становішча, хуткасць і іншыя параметры). Аднак стандартная базавая станцыя сотавай сувязі «б'е» на адлегласць усяго каля трох кіламетраў, чаго недастаткова для кіравання дронамі, якія залятаюць углыб тэрыторыі Украіны,

Калі ж на вышку пастаўлены накіраваны рэтранслятар або ўзмацняльнік, сігнал можна пасылаць на 30—50 кіламетраў углыб чужой тэрыторыі. Такое абсталяванне стварае канал сувязі, накіраваны прамянём у бок Украіны, каб дрон мог за яго «зачапіцца».

Дрон ляціць, трымаючы сувязь з некалькімі базавымі станцыямі. Ведаючы хуткасць праходжання сігналу да кожнай з іх, можна матэматычна дакладна вылічыць каардынаты беспілотніка. Украінцы выкарыстоўваюць гэты метад, каб збіваць дроны, а расіяне — каб іх весці.

У прыватнасці, гаворка можа ісці пра вышкі на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Вышкі мабільнай сувязі стандарту LTE (4G) пачалі з’яўляцца ў бязлюднай зоне зусім нядаўна — у красавіку.

Ілюстрацыйнае фота

Вышкі ў Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай — не адзіныя, дзе можа быць усталявана дадатковае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў вайсковых мэтах. Пацвердзіў гэта ў сваёй прамове і Уладзімір Зяленскі.

«Мы зафіксавалі, што ўздоўж нашай мяжы на тэрыторыі Беларусі ўсталявана спецыяльнае абсталяванне, якое працуе на Расію, на расіян, якое дапамагае расіянам наносіць удары дронамі па нас, па нашай тэрыторыі.

Мы ва Украіне ведаем пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — менавіта ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Менавіта дзякуючы такому абсталяванню наносіліся ўдары па Жытомірскай, Ровенскай, Валынскай абласцях, па нашай энергетыцы, па нашай чыгунцы — па звычайных гарадах, па нашых вёсках. Беларусь мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне». 

Украіна не назвала лакацый, у якіх яна фіксуе наяўнасць такіх рэтранслятараў.

Каментары114

  • Дзе паясняльная брыгада?
    22.06.2026
    Вышкі мабільнай сувязі стандарту LTE (4G) з’явіліся ў бязлюднай зоне зусім нядаўна — у красавіку./

    Па спасылцы напісана, што вышкі яшчэ будуюцца, будаўніцтва скончыцца толькі ў 2027 годзе.
    Яны ўжо працуюць недабудаваныя? Ці як?
  • Дзе паясняльная брыгада?
    22.06.2026
    Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў Belpol/
    Можна ўдакладніць, хто патлумачыў? Жыгар? Ці Купрэйчык?
    І якая ў іх тэхнічная адукацыя? Наколькі яны спецыалісты ў тэме?
  • Дзе паясняльная брыгада?
    22.06.2026
    Украіна не назвала лакацый, у якіх яна фіксуе наяўнасць такіх рэтранслятараў/

    Таксама ўзнікае пытанне кантролю: як Украіна збіраецца пракантраляваць, што тое, што яна патрабуе будзе выканана? Калі нават адрасоў лакацый няма?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць