Спорт22

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету

Марока таксама ў плэй-оф, а Шатландыя і Паўднёвая Карэя адпраўляюцца ў ліст чакання.

Фота: fifa.com

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету. ПАР перамагла зборную Паўднёвай Карэі з лікам 1:0, а Мексіка — Чэхію — 3:0.

Пасля трох тураў: Мексіка — 9, Паўднёвая Афрыка — 4, Паўднёвая Карэя — 3, Чэхія — 1.

Мексіка выйшла ў 1/16 фіналу з першага месца, ПАР з другога, а Паўднёвая Карэя адпраўляецца ў ліст чакання.

Нагадаем, што восем з 12 зборных, што зоймуць трэція месцы, трапяць у плэй-оф, які ўпершыню на чэмпіянатах свету пачнецца з 1/16 фіналу, а не 1/8 як дзесяцігоддзі раней.

У іншай групе Бразілія перамагла Шатландыю 3:0 (дубль у Вінісіуса Жуніёра), а Марока — Гаіці — 4:2.

Пасля трох тураў: Бразілія — 7, Марока — 7, Шатландыя — 3, Гаіці —0.

Бразілія ідзе ў плэй-оф з першага месца, Марока з другога (Бразілія вышэй за кошт лепшай розніцы мячоў, каманды між сабой згулялі ўнічыю), а Шатландыя адпраўляецца ў ліст чакання, але шанцаў на плэй-оф мала.

Анлайн-табліца трэціх месцаў, чатыры балы амаль гарантуюць плэй-оф, soccerstand.com

Сёння на мундыялі матчы Кюрасаа — Кот д'Івуар і Эквадор — Германія. Пачатак а 23-й.

Пасля двух тураў становішча наступнае:

Германія — 6, Кот д'Івуар — 3, Эквадор, Кюрасаа — 1. 

Каментары2

  • 20 год у афсайдзе
    25.06.2026
    Гэта вось казачная гісторыя.
    Бо амаль ўсе гульцы - выхаванцы акадэмій 3 мясцовых клубаў.
  • Аналитик
    25.06.2026
    Ура!

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць