У Мінску каля аднаго з карпусоў БНТУ медыкі спрабавалі рэанімаваць хлопца, які ляжаў на зямлі. Паводле паведамленняў гарадскіх тэлеграм-каналаў ён, меркавана, выпаў або выскачыў з акна.

Фота: Minsk Live
На апублікаваных відэа бачна, што медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы. Пазней у інтэрнэце з'явіліся кадры, на якіх цела ўжо накрыта белай прасціной.
Афіцыйнай інфармацыі пра абставіны здарэння, асобу мужчыны і магчымыя прычыны пакуль не апублікавана.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары