Вайна1414

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання

«Ведаеце, як на перадавой цяпер паміраюць? Цябе проста з'ядаюць. У цябе магілы няма. Сабакі цябе з'ядаюць ці кабаны».

Антон Мілаеў. Скрын відэа: hochuzhit / YouTube

Антон Мілаеў нарадзіўся ў Маскве ў 1980 годзе ў цыркавой дынастыі, заснавальнікам якой быў яго дзед — вядомы савецкі цыркавы артыст Яўген Мілаеў, першы зяць Леаніда Брэжнева.

Галіна Брэжнева не толькі выйшла за эквілібрыста, які быў на 19 гадоў старэйшы за яе, але і прыняла яго дзяцей-блізнят. Іх маці памерла пры родах. Нягледзячы на тое, што шлюб праз 10 гадоў распаўся, Галіна Брэжнева працягвала падтрымліваць адносіны з пасынкам Аляксандрам (бацькам Антона) і падчаркай Наталляй.

Бацькам Антона быў Аляксандр Мілаеў, а маці — цыркавая артыстка Ірына Кузняцова. Калі бацькі разышліся, Ірына з'ехала працаваць спачатку ў Партугалію, а пасля — у Італію. Сам Антон застаўся з бацькам.

Яшчэ школьнікам, у 1995 годзе, Антон разам з бацькам з'ехаў у ЗША. Раней ён расказваў, што праз пастаянныя рэпетыцыі і цыркавыя выступленні не мог належным чынам наведваць школу. У інтэрв'ю «Хачу жыць» мужчына расказвае, што ў ЗША працаваў на будоўлях, у таксі, браўся за любую працу, якая прыносіла даход.

Пражыўшы ў Злучаных Штатах, па словах мужчыны, 19 гадоў, ён вярнуўся ў Расію, бо «стаміўся там жыць, стаміўся працаваць на масонаў».

Мілаеў гаворыць у інтэрв'ю праекту «Хачу жыць», што пасля вяртання працаваў кіроўцам у сферы грузаперавозак, сцвярджае, што мае сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «механік».

«Пры Савецкім Саюзе, хоць я тады быў яшчэ малым, мне жылося лепш, чым цяпер. Я ведаў, што мяне чакае заўтра. Былі перспектывы. Усё ж такі была краіна, а цяпер — бардак»,

— заўважае мужчына і пазней дадае:

«Вялікая Айчынная вайна згуртавала Савецкі Саюз». Аднак на пытанне, навошта расійскія вайскоўцы прыйшлі са зброяй да людзей, з якімі, паводле яго ж слоў, калісьці былі адным народам, ён адказаў: «Убачыць нацыстаў».

«І як, убачылі?»

«Не, не ўбачыў. Але гэта мы даведаліся толькі, калі ўжо патрапілі сюды (у палон — НН). Я думаю, каб памяняць меркаванне аб гэтай вайне, трэба кожнаму (расіяніну. — НН) быць тут», — даводзіць Мілаеў і прызнаецца, што сам патрапіў на вайну праз прыкладна мільён расійскіх рублёў доўгу. Гэта каля $13 тысяч.

Мужчына сцвярджае, што падпісаў кантракт у 2025 годзе ў Кастраме, бо меркаваў, што так будзе больш шанцаў служыць далей ад перадавой. Пасля трох тыдняў падрыхтоўкі ў Луганскай вобласці яго накіравалі ў Херсонскую вобласць у склад 1‑га батальёна 331‑га палка 98‑й паветрана-дэсантнай дывізіі, дзе ён праслужыў каля двух месяцаў.

Як згадвае Антон Мілаеў, яго падраздзяленне пераважна займалася будаўніцтвам умацаванняў і гаспадарчымі працамі. Падчас першага баявога задання ў красавіку 2026 года яго групе загадалі знайсці падземную паркоўку, але, паводле яго слоў, на месцы яе не аказалася. Тады ён разам з двума іншымі вайскоўцамі знайшоў невялікае ўкрыццё («куточак метр на метр»), дзе яны правялі амаль суткі.

Па словах Мілаева, амаль адразу іх пазіцыю выявілі ўкраінскія вайскоўцы, і пад ранак яны патрапілі пад удар артылерыі. Як сцвярджае Мілаеў, усяго ў той групе было восем чалавек, з якіх пасля абстрэлу выжылі чацвёра. Хто выжыў, разышліся ў розныя бакі, спрабуючы выбрацца. Сам Мілаеў рушыў у бок разбітага моста, але апынуўся пад назіраннем украінскіх дронаў і пад кулямётным агнём. Зразумеўшы, што магчымасці ўцячы няма, ён падняў рукі і здаўся ў палон.

«Страты вялікія. Я думаю, што з нашай брыгады, калі я там быў, заставалася чалавек 20. Там мясарубка, выжыць практычна немагчыма», —

даводзіць Мілаеў і заяўляе, што цяпер не лічыць грошы дастатковай прычынай для ўдзелу ў вайне. Паводле яго слоў, ён аддаў бы ўсе атрыманыя выплаты толькі дзеля таго, каб не апынуцца зноў ні на фронце, ні ў палоне.

Разважаючы пра будучыню, мужчына прызнаецца, што хацеў бы вярнуцца ў Расію, але разумее: пасля абмену яго, хутчэй за ўсё, зноў адправяць на фронт. Таму ён спадзяецца заставацца ў палоне да заканчэння вайны або змены сітуацыі. Галоўнай памылкай у сваім жыцці ён называе не палон, а само падпісанне кантракту.

«Ведаеце, як на перадавой цяпер паміраюць? Цябе проста з'ядаюць. У цябе магілы няма. Сабакі цябе з'ядаюць ці дзікі. (…) Усе добра разумеюць: калі ты памрэш, ты дадому не даедзеш. І твае косці не даедуць. Ці збяруць мех з усіх: дзесьці галава, дзесьці рука. Вось гэта прывязуць. Магіл няма, збіраць няма чаго. Лепш застацца жывым, чым загінуць на Херсоне, каб цябе нехта з'еў», — даводзіць Мілаеў.

Каментары14

  • Масон
    06.07.2026
    А як табе, Ванька, працаваць на крамлёўскіх, спадабалася?
  • политзек
    06.07.2026
    можно кого угодно выдернуть из совка на 19 лет в Штаты, но не из каждого можно за 19 лет выдернуть совок.
    ярчайший образец скудоумия.
  • Такі лёс чакае кожнага расійскага акупанта
    06.07.2026
    «Ведаеце, як на перадавой цяпер паміраюць? Цябе проста з'ядаюць. У цябе магілы няма. Сабакі цябе з'ядаюць ці кабаны. (…) Усе добра разумеюць: калі ты памрэш, ты да дома не даедзеш. І твае косці не даедуць. Ці збяруць мех з усіх: дзесьці галава, дзесьці рука. Вось гэта прывязуць. Магіл няма, збіраць няма чаго.»

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць