Здарэнні55

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў

Кіраўнікі кол-цэнтраў асуджаныя на тэрміны ад 6 да 11,5 года пазбаўлення волі.

Ілюстрацыйнае фота

Мінскі гарадскі суд вынес вырак 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў. Абвінавачваліся кіраўнікі і ўдзельнікі міжнароднай злачыннай арганізацыі, офісы якой знаходзіліся ў Маскве, Бішкеку і Мінску, паведамляе Генпракуратура.

Махлярскія кол-цэнтры дзейнічалі ў 2017—2024 гадах. Іх ахвярамі сталі жыхары краін СНД і ЕС.

Схема падману базавалася на прапанове атрымання пасіўнага даходу за кошт інвеставання грошай у фінансавыя праекты, якіх не існавала.

Пацярпелых пераконвалі пералічваць грошы на рахункі, якія кантраляваліся арганізацыяй. Агульны памер нанесенай шкоды перавысіў 2 мільёны рублёў.

Суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў «кіраванні структурнымі падраздзяленнямі злачыннай арганізацыі, удзеле ў яе дзейнасці ў любой іншай форме і махлярскім завалоданні маёмасцю ў буйным і асабліва буйным памерах, учыненым арганізаванай групай».

Кіраўнікі асуджаныя на тэрміны ад 6 да 11,5 года пазбаўлення волі са штрафамі ад 1 тысячы да 10 тысяч базавых велічынь (45 тысяч — 450 тысяч рублёў).

Радавым удзельнікам прызначаныя пакаранні ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад 3 гадоў 3 месяцаў да 7 гадоў 6 месяцаў са штрафамі ад 600 да 4000 базавых велічынь (27 тысяч — 180 тысяч рублёў).

Суд задаволіў пазоўныя патрабаванні пацярпелых — з абвінавачаных салідарна ў лік кампенсацыі матэрыяльнай шкоды спагнана больш за 2,2 млн рублёў, а таксама 15 тысяч рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары5

  • Kot
    28.07.2026
    Махлярскія кол-цэнтры дзейнічалі ў 2017—2024 гадах
    Интересно. То есть столько лет они сидели в Минске и никто их не трогал. У этого кол центра был не один офис. Самые большие деньги получали владельцы кол центра, они и не в Беларуси живут вроде в Израиле, а директора это не владельцы. Не оправдываю, но столько лет людей обманывать, а задерживать начали только в 22
  • Тодар
    28.07.2026
    I гэта добра...
  • беларуская мова
    29.07.2026
    Kot,

    І што дзіўнага?

    Хто з імігрантаў здае экзамен на узровень валодання беларускай мовай, веданне беларускай гісторыі і культуры да таго, як атрымае права працаваць у Беларусі?

    Колькі гадоў у Беларусі пануе руская мова?

    Ці магчыма зараз у Беларусі уладкавацца на працу беларускамоўнаму беларусу?

    На якім з сайтаў, працуючых на "рынку" працы у Беларусі, адхіляюцца аб'явы аб вакансіях і рэзюмэ на рускай мове і шануецца беларуская?

    Ці улічваецца пры прыёме на працу у Беларусі факт поўнага невалодання беларускай мовай?

    На якіх падставах выдаюцца беларускія пашпарты?

    Колькі гадоў у метро у Мінску будзе гучаць абсурдная рэклама?

    "...участились случаи мошенничества...мошенники представляются...и даже сотрудниками милиции" (с) Мінскі метрапалітэн

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць