Вайна22

Прамое траплянне «Іскандэра» ў дом пад Крывым Рогам: шэсць загінулых, сярод іх дзеці

Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні.

Падчас масіраванага абстрэлу Украіны з боку Расіі ў ноч на 30 ліпеня загінула цэлая шматдзетная сям'я Воранавых з пасёлка Радашнае Крыварожскага раёна Днепрапятроўскай вобласці, піша УНІАН.

Адбылося прамое траплянне балістычнай ракеты «Іскандэр-М», выпушчанай з Варонежа, у прыватны дом, паведаміў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул.

Паводле яго слоў, загінулі дзве дзяўчынкі (5 і 12 гадоў), а таксама чацвёра дарослых. Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, сярод іх двое дзяцей — хлопчыкі 6 і 15 гадоў.

«Аварыйна-выратавальная аперацыя працягваецца, разбор завалаў яшчэ ідзе. На жаль, колькасць ахвяр можа павялічыцца. Параненым аказваецца ўся неабходная дапамога», — напісаў Вілкул.

У ноч на 30 ліпеня расійскія войскі атакавалі розныя рэгіёны Украіны ракетамі і ўдарнымі беспілотнікамі. Паветраныя сілы паведамлялі пра запускі балістычных ракет у напрамку Кіева, Дняпра і Крывога Рога.

Выбухі таксама былі чутныя ў Львове. Паводле папярэдніх звестак, у горадзе пашкоджаны два шматпавярховыя дамы, вядома як мінімум пра пяць пацярпелых.

Каментары2

  • Федзя
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • зачем
    30.07.2026
    А зачем эти очередные новости о том, что ПВО ВСУ убивает своих граждан, сбивая ракеты на домами гражданских ? Смысл этих новостей ? Показать ху из ху на самом деле ?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць