Грамадства1414

Пад Расонамі затрымалі 350 удзельнікаў турзлёту

Пад Расонамі затрымалі ўдзельнікаў штогадовага злёту, які праводзяць беларускія прадстаўнікі руху «Сям'я вясёлкі» (Rainbow Family), піша «Віцебская Вясна».

Здымак ілюстрацыйны

Рух «Сям'я вясёлкі» аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі гарманічнага суіснавання з прыродай і пратэсту супраць умоўнасцяў капіталістычнага грамадства. Злёты праводзяцца у маланаселеных месцах, палатачныя гарадкі ставяць паблізу вадаёмаў. 

На тых, хто хацеў адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаныя правесці і некалькі дзяцей. Што да колькасці затрыманых, то «Віцебская Вясна» дае лічбу 350.

На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папярэдзілі, што на працягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца.

Падобная гісторыя адбылася ў Віцебску ў 2025 годзе, калі замежныя студэнты са Шры-Ланкі сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальны Новы год. Каля 300 юнакоў і дзяўчат зладзілі традыцыйную супольную імпрэзу, нават не падумаўшы, што трэба папярэдне атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў. Міліцыянты палічылі святкаванне парушэннем закона і кваліфікавалі яго як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У выніку міліцыя затрымала больш за 300 замежнікаў. Гісторыя набыла розгалас у медыя напачатку 2026 года, калі ўнутраныя міліцэйскія дакументы трапілі ў публічны доступ.

Каментары14

  • Бздура
    30.07.2026
    Сабраліся б яна так у якой Польшчы ці Летуве, тое самае б было. Магчыма, проста б разагналі і ўкаталі штрафы. Ці во зараз збіраліся ў Латвіі ў нейкім парку тлумам выходзіць, бо канцэрт нейкі адмянлілі - адразу паліцыя дала па пысе праз СМІ.
    Цяжка ўзгадніць хаця б з мэтаў бяспекі сваю сходку? Гэта ж не акцыя пратэсту, каб не далі дазвол.
  • ваван
    30.07.2026
    Многие ДО СИХ ПОР думают что живут в НОРМАЛЬНОЙ стране.....
  • путник
    30.07.2026
    страна для жизни и туризма )

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць