Вайна33

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА

Нацыянальная паліцыя апублікавала кадры прыцэльнай атакі расійскага беспілотніка на звычайнага прадаўца ў Херсоне.

Скрын відэа

На відэа бачна, як дрон, абсталяваны катушкай з оптавалакном, мэтанакіравана пераследуе чалавека. Выкарыстанне оптавалаконнай сувязі забяспечвае аператару высокую якасць выявы без перашкод ад сродкаў РЭБ — гэта азначае, што расійскі вайсковец выразна бачыў і ўсведамляў, што атакуе бяззбройнага мірнага жыхара, які не меў аніякіх прыкмет вайскоўца і проста гандляваў на рынку, піша ваенны аглядальнік Ян Мацвееў.

Мужчына да апошняга змагаўся за жыццё, манеўраваў і бегаў вакол перашкод.

Паводле даных Нацыянальнай паліцыі Украіны, у выніку атакі 52‑гадовы жыхар Мікалаеўскай вобласці выжыў.

Ён атрымаў траўмы ад выбуху, аскепкавыя раны і кантузію, цяпер медыкі аказваюць яму неабходную дапамогу.

Праваахоўныя жа органы Украіны дакументуюць чарговае ваеннае злачынства РФ супраць цывільнага насельніцтва.

Каментары3

  • Хавайся
    04.08.2026
    Вось каб ён меў драбавік для абароны ...
  • Знай наше
    04.08.2026
    В русских дронах много составных из Белорусии.
  • Гарыце ў пекле
    04.08.2026
    Рускія фашысты

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць