Свет99

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко

На Траекураўскіх могілках у Маскве 5 жніўня прайшла цырымонія пахавання генерал-маёра Валерыя Плахатнюка. Пра гэта першапачаткова паведаміў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», паводле даных якога вайсковец загінуў 1 жніўня падчас выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

Плахатнюк падчас службы ў Прыднястроўі. Фота: Мінабароны РФ

Выданне «Медыязона» праверыла звесткі праз дзяржаўныя рэестры і пацвердзіла факт смерці Плахатнюка 1 жніўня.

У 2011 годзе Валерый Плахатнюк быў прызначаны начальнікам Аператыўнай групы расійскіх войскаў у Прыднястроўі. Пазней, у 2021 годзе, ужо на пасадзе начальніка штаба 49‑й агульнавайсковай арміі, ён атрымаў званне генерал-маёра паводле ўказа Уладзіміра Пуціна.

У той жа час выданне «Вёрстка» зняпраўджвае звесткі пра гібель пры выбуху генерала Ігара Ерусалімава, пра што паведамляў канал «ВЧК-ОГПУ». 

Выбух у рэстаране Balzi Rossi ў Маскве адбыўся ўвечары 1 жніўня. Спачатку паведамлялася, што прычынай магла быць уцечка газу, але пазней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што ў рэстаране спрацавала выбуховае прыстасаванне, якое жанчына спрабавала занесці пад выглядам падарунка.

У выніку выбуху загінулі пяць чалавек, яшчэ не менш за 19 атрымалі раненні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, магчымай цэллю для нападу мог быць сам генерал Аляксандр Чайко, якога ўкраінскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да ваенных злачынстваў у Бучы. Ягоны стан пасля выбуху невядомы. Паведамляецца, што падчас інцыдэнту загінуў яго зяць Данііл Перадрый, а 25‑гадовая дачка Марыя Чайко магла атрымаць раненні.

Каментары9

  • Аскепак бодзіпазітыву
    06.08.2026
    Добрую пысу ад'еў праз вайну і смерць, літаральна на мясе выгадаваны. У такую буйную мішэнь цяжка не патрапіць.
  • Gdyś
    06.08.2026
    Як меньш падцьверьзілася смерць дзьвух генералаў Масковіі. За - зяця яшчэ дзьве смерці пакуль невядомы. Хутчэй за ўсе так сама высокапастаўленыя вайскоўцы Масковіі.
    Невядома і пра стан пацярпелых. Колькасць іх расце.
    Ўдалы выбух. Шкада толькі жанчыну якая даставіла выбухоўку на месца.
  • Андрусь
    06.08.2026
    Плахатнюк - украінскае прозвішча

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць