Свет77

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік

Двое іншых — гэта ахоўнік і жанчына, якая спрабавала пранесці самаробнае выбуховае прыстасаванне, паведаміў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі. 21 чалавек паранены, 17 з іх у цяжкім стане. Аб'ектам замаху быў камандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі Аляксандр Чайко.

На месцы здарэння. Фота: ТАСС

Увечары каля 19:50 каля ўваходу ў рэстаран Balzi Rossi ў цэнтры Масквы адбыўся моцны выбух, які, паводле паведамленняў, быў чутны за некалькі кіламетраў. Пасля здарэння тэрыторыю вакол рэстарана ачапілі ўзброеныя супрацоўнікі сілавых структур.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына з выбуховай прыладай паспрабавала трапіць у рэстаран, дзе ў той момант праходзіла святочнае мерапрыемства. Ахоўнік не дазволіў ёй увайсці, пасля чаго адбыўся выбух.

У выніку здарэння загінулі тры чалавекі: сама жанчына, супрацоўнік аховы і адзін з наведвальнікаў рэстарана. Выканаўцу тэракта літаральна разарвала на кавалкі, пасля ў сеціве з'явілася фота адарванай рукі. 

Паводле апошніх звестак, траўмы атрымалі 21 чалавек. У пацярпелых дыягнаставаныя адкрытыя і закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, раненні грудной клеткі і жывата, пашкоджанні канечнасцяў, апёкі і іншыя выбуховыя траўмы.

Відавочцы паведамілі, што пасля выбуху людзей эвакуявалі з будынка, пры гэтым некаторых выводзілі не праз запасныя выхады. Мясцовыя жыхары таксама расказвалі, што бачылі людзей з крывавымі ранамі.

У сувязі са здарэннем быў адменены Другі начны велафестываль, які павінен быў адбыцца ўвечары на Садовым кальцы. Арганізатары паведамілі, што мерапрыемства перанясуць на іншую дату.

Раней паведамлялася, што ў гэты вечар у Balzi Rossi сабраў гасцей на банкет нехта з высокапастаўленых сілавікоў, і нават выказваліся версіі, хто б гэта мог быць. Пакуль няма афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі. Аднак тэлеграм-каналы пішуць, што свой 55‑гадовы юбілей там святкаваў камандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі Аляксандр Чайко. Украінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць часці, падначаленыя Чайко, у ваенных злачынствах, здзейсненых пачынаючы ад 2022 года. У тым ліку і ў Бучы Кіеўскай вобласці. Да ліпеня 2022 года, перад тым як узначаліць расійскую авіяцыю, Чайко камандаваў войскамі Усходняй вайсковай акругі — акурат тымі, які наступалі на Кіеў з Беларусі.

Каментары7

  • Туз
    02.08.2026
    Подонок будет в разы чаще оглядываться.
  • Indrid Cold
    02.08.2026
    Правільна пісаць пакуль што жывы. Таксама як і топавыя лукашысты ;)
  • Иван
    02.08.2026
    Это вы государство терористов

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць