Свет1717

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»

Намеснік кіраўніка «Альтэрнатывы для Германіі» ў зямлі Саксонія-Анхальт Ханс-Томас Цільшнайдэр паспрабаваў праз адваката забараніць публікацыю здымкаў са свайго офіса, дзе журналісты заўважылі кубак з сімволікай расійскага войска. На чорным кубку былі чырвоная зорка і надпіс «Армія Расіі».

«Гэты кубак проста тут стаіць. Я не надаю яму вялікага значэння. Мне яго калісьці падарылі. Годзе ўжо пра гэты дурны кубак», — сказаў Цільшнайдэр у каментары BILD.

Паводле даных BILD, такі кубак прадае расійскі вайсковы брэнд «Армія Расіі», які ўказвае Мінабароны РФ сярод афіцыйных партнёраў. Пры гэтым Цільшнайдэр адмаўляе, што такім чынам выказвае падтрымку расійскаму войску.

Палітыка адносяць да найбольш прарасійскага крыла АдГ. Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ён ездзіў у Расію, але перапыніў паездку пасля крытыкі ўнутры партыі. У кастрычніку 2025 года Цільшнайдэр таксама ўдзельнічаў у мерапрыемстве ў пасольстве Расіі ў Берліне з нагоды дня нараджэння Уладзіміра Пуціна.

Каментары17

  • и что?
    30.08.2026
    он может, вовсе не знает, что там написано. Вспоминаю фотки теток в сети,которые носили майки с надписью whore
  • Добрая спроба, але не
    30.08.2026
    У Прэзідэнта Летувы Наўседы знайшлі савецкі партбілет пад канапай, а тут нейкі кубак - і што?!
  • Пытанне да немцаў
    30.08.2026
    Можа ён сядзе? Можа грошы ад Расіі на палітычную дзеяльнасць будуць нарэшце крыміналізаваныя? Можа сядзе гэты адэгіст, ўладальнік канцтабару пад Мінскам які цыбулю вырошчвае выкарыстоўваючы безкаштоўную працу палітзняволеных? Можа яны пачнуць гінуць у аўтакатарофах нарэшце, ці няшчасныя выпадкі здарацца з імі, калі такая дзірка ў законе е?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць