Чарговы — трэці — танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбыў у Адэскі порт 29 чэрвеня.

Як паведамілі ў дыспетчарскай службе порта, судна пакуль стаіць на рэйдзе. Плануецца, што сёння яно будзе пададзена да прычалу, і пачнецца перапампоўванне нафты ў рэзервуары. На борце танкера знаходзіцца прыкладна 80 тысяч тон нафты маркі «Санта‑Барбара».

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе другую партыю венесуэльскай нафты чакаюць у канцы чэрвеня. Першая партыя ўжо перапрацавана, светлыя нафтапрадукты з венесуэльскай сыравіны накіраваны ў асноўным ва Украіну.

Нагадаем, танкер з першай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня. 23 чэрвеня завяршылася яго разгрузка.

28 чэрвеня на нарадзе па знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сёлета з Венесуэлы павінна паступіць 4 млн. тон нафты. «Танкеры ўжо ідуць, але трэба, каб праца ішла хутчэй. У наступным годзе аб’ёмы паставак згодна з планам павінны ўзрасці да 10 млн. тон», — заявіў прэзідэнт. Ён паведаміў, што прапрацоўваюцца варыянты з іншымі нафтаздабыўнымі дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?