Грамадства1111

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў

Мікіту Міхадзюка вінавацілі ў «замаху на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Мікіта Міхадзюк. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мікіту Міхадзюку 24 гады. Ён родам з Асіповічаў, дзе ў 2019 годзе скончыў мясцовую гімназію.

Пасля школы хлопец пераехаў у сталіцу і паступіў на дзённае бюджэтнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Ён навучаўся на факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў».

Жывучы ў Мінску, Мікіта марыў змяніць прафесію і ўвайсці ў сферу інфармацыйных тэхналогій. Ён самастойна вучыўся на Java-распрацоўшчыка і сумяшчаў вучобу з падпрацоўкамі ў начных установах і іншымі часовымі заробкамі.

Малады чалавек шмат часу бавіў за анлайн-гульнямі і катаўся на скейтбордзе. А ў сацсетках ён не раз разважаў пра адкрыццё ўласнага стартапа.

Судовы працэс над Міхадзюком прайшоў у Мінскім гарадскім судзе. Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса («замах на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • неолег
    03.09.2026
    >хотя он ничего не сделал
     
    откуда вы знаете?
  • вам это зачем?
    03.09.2026
    Молодежь, тикайте из дурдома лукашенок. Не стирайте их портянки и не мойте им сапоги! Пусть это делают ваши отцы и матери, да бабули с дедулями,.
  • Filipp
    03.09.2026
    "Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу."©
    З якімі лічбамі пані Ціханоўская перамагла ў выбарах? І ці былі хоць адні выбары пасля 96 года, на якіх хтосці займаўся падлікам галасоў?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць