Свет

Улады пяці краін ЕС дамовіліся аб стварэнні цэнтраў утрымання мігрантаў за межамі Еўропы

Туды могуць накіроўваць і тых, хто просіць прытулку.

Цэнтр для мігрантаў у Пасау (Германія). AP Photo / Kerstin Joensson, File

Улады Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі і Нідэрландаў дамовіліся аб стварэнні адзінай мадэлі цэнтраў утрымання мігрантаў за межамі ЕС, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Associated Press па выніках перамоў міністраў пяці краін у Капенгагене.

Першыя цэнтры могуць прыняць мігрантаў, чые хадайніцтвы аб прадастаўленні прытулку былі адхіленыя ў ЕС, ужо ў 2027 годзе.

Перамовы, у прыватнасці, вядуцца з краінамі Афрыкі.

Міністр па пытаннях іміграцыі і інтэграцыі Даніі Мортэн Бедскаў заявіў, што рашэнне аб стварэнні «цэнтраў вяртання» для мігрантаў, якім адмовілі ў прытулку ў еўрапейскіх краінах, адкрывае шлях да «фундаментальнай трансфармацыі агульнай еўрапейскай сістэмы міграцыі і прадастаўлення прытулку».

У лютым еўрадэпутаты зацвердзілі новыя ўмовы канцэпцыі «бяспечнай трэцяй краіны» — дзяржавы, грамадзянінам якой чалавек, які просіць прытулку, не з'яўляецца, але якая тэарэтычна можа даць яму абарону.

Такой краінай дамовіліся лічыць любую дзяржаву, з якой у ЕС або асобнай краіны-ўдзельніцы ёсць пагадненне аб прыёме і размяшчэнні асоб, якія просяць прытулку, або краіну, праз якую чалавек праязджаў па дарозе ў ЕС. У такім выпадку ў Еўропе маюць права не разглядаць яго заяву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць