Свет11

Трамп павіншаваў АдГ з перамогай на выбарах у Саксоніі-Анхальт

«Ваў, у папулісцкай партыі ў Германіі была сапраўды паспяховая ноч».

Фота: Win McNamee/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў крайне правую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) з перамогай на выбарах у ландтаг Саксоніі-Анхальт, якія адбыліся 6 верасня, і выказаў меркаванне, што партыя знаходзіцца «на ўздыме», піша DW.

«Ваў, у папулісцкай партыі ў Германіі была сапраўды паспяховая ноч», — напісаў Трамп на сваёй платформе Truth Social у сераду, 9 верасня.

Амерыканскі прэзідэнт не назваў АдГ непасрэдна, але з яго паведамлення ясна, што гаворка ідзе менавіта пра яе. Трамп выказаў меркаванне, што АдГ і яе прыхільнікі стаміліся ад «абсалютна жахлівых правілаў у сферы іміграцыі». «Яны знаходзяцца на ўздыме і больш не будуць гэтага цярпець», — напісаў прэзідэнт ЗША.

У канцы публікацыі Трамп выкарыстаў скарачэнне «MGGA!!!», якое, меркавана, азначае «Make Germany Great Again» — «Зробім Германію зноў вялікай». Гэта адсылка да яго лозунга «Make America Great Again» і скарачэння MAGA.

У ноч выбараў Трамп апублікаваў у Truth Social скрыншот папярэдніх вынікаў выбараў у ландтаг Саксоніі-Анхальт. На графіку было паказана лідарства АдГ, але Трамп не дапоўніў публікацыю каментаром.

Каментары1

  • Я так мяркую
    09.09.2026
    Калі б сёння у Германіі з'явіўся Гітлер, і яго партыя перамагла на выбарах, то больш за ўсіх радавалісь бы у маскоўскім Крамлі і вашынгтонскім Белым доме.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць