Грамадства1212

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта «Вясне» паведаміў сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка.

Дзмітрый Лаеўскі. Фота: «Радыё Свабода»

Адваката абвінавацілі паводле арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369‑1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя.

У 2020—2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе.

Яшчэ раней, у 2011—2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.

Каментары12

  • Аналитик
    09.09.2026
    Нормализация отношений с концлагерем.
  • Zpt
    09.09.2026
    Чалавек заставаўся ўвесь гэты час у Беларусі. І толькі зараз да яго дабраліся.

    Вось вам і перагарнулі старонку. Акурат пад візіт Коўла. Хіба што ён і яго вызваліць... Гэта было б цудам.
  • Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы
    09.09.2026
    Коўл ідзе на дапамогу, крыху не карэктна так пісаць, але гэта наша жыццё.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць