Грамадства99

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ярамір Пуціцкі працаваў у буйных кампаніях сектара інфармацыйных тэхналогій і жыў у Польшчы. Нядаўна стала вядома пра вынесены яму прысуд у Мінскім гарадскім судзе.

Ярамір Пуціцкі. Фота з ватсапа

Ярамір Пуціцкі нарадзіўся ў 2001 годзе. У 2022 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнародная эканоміка». Свой працоўны шлях хлопец пачынаў у МТБанку яшчэ падчас вучобы, пасля звязаў кар'еру з лічбавымі тэхналогіямі.

Большую частку прафесійнага досведу Ярамір атрымаў у кампаніі Innowise, дзе пачынаў з пазіцыі асістэнта ў продажах і дарос да старэйшага каардынатара праектаў (Senior Project Coordinator). Акрамя гэтага, ён супрацоўнічаў з такімі кампаніямі, як Oxagile, Vention і Creally. Апошнія гады хлопец жыў і працаваў у Варшаве.

Яго затрымалі на пачатку гэтага года — выглядае, пасля таго як ён прыехаў у Беларусь. Судзілі Пуціцкага ў Мінскім гарадскім судзе па частках 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • политзек
    04.09.2026
    Удакладненне, больше тебе скажу что пока серега был в тюрьме она была на огромном кр.чке у кгб
  • Стоп Газлайтынг
    04.09.2026
    Выбараў у Беларусі няма з 1996 года (захоп ЦВК). Якое тады "Лукашэнка прайграў Ціханоўскай"? Вашыя гістарычныя даведкі - насамрэч офісная прапаганда.
  • Дадатковыя ўдакладненьні
    04.09.2026
    Удакладненне, Яна з'ехала пад прымусам, калі дыктатура пагражала ейным дзецям. Што б вы зрабілі? Ейнае жыцьцё было нялёгкім. Злуйцеся на Лукашэнку, а не на Ціханоўскую. Ён вінаваты й праблема.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць