Свет

ЕС разглядае абмежаванні на выкарыстанне сацыяльных сетак дзецьмі

Сярод разгляданых варыянтаў — абмежаванні для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў альбо забарона да 15 гадоў.

Урсула фон дэр Ляен. AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен мае намер на наступным тыдні прадставіць планы па абароне дзяцей ад рызык, звязаных з сацыяльнымі сеткамі.

Сярод разгляданых варыянтаў — абмежаванні для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў альбо забарона да 15 гадоў з магчымасцю доступу падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў з дазволу бацькоў.

Фон дэр Ляен назвала сярод праблем дызайн платформаў, які выклікае залежнасць, распаўсюджванне экстрэмальнага кантэнту і стварэнне сексуалізаваных выяваў з дапамогай штучнага інтэлекту.

Канчатковыя параметры ініцыятывы пакуль узгадняюцца, а тэрміны ўнясення адпаведнага законапраекта яшчэ не вызначаныя, паведамляе тэлеграм-канал «Навіны ў Літве».

У пачатку тыдня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон звярнуўся да Урсулы фон дэр Ляен з просьбай падрыхтаваць «еўрапейскі заканадаўчы акт», які забараняў бы дзецям ва ўзросце да 15 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

Палітык заявіў, што «цяпер вельмі важна пайсці далей і гарманізаваць гэтае палажэнне з дапамогай новага еўрапейскага дакумента».

Канстытуцыйны савет Францыі 14 жніўня заблакаваў адпаведны нацыянальны закон. Вышэйшы орган канстытуцыйнага кантролю ў Францыі растлумачыў сваю пазіцыю тым, што гэтае палажэнне парушае свабоду выказвання меркаванняў.

Законапраект з’явіўся пасля таго, як французскі орган нагляду ў сферы аховы здароўя ў справаздачы ад снежня 2025 года папярэдзіў пра шкоднае ўздзеянне на дзяцей такіх платформаў, як TikTok, Instagram і Snapchat. Сярод патэнцыйных рызык называліся зніжэнне самаацэнкі, а таксама магчымае павелічэнне выпадкаў самапашкоджання, самагубстваў і ўжывання наркотыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць