Свет22

Расія за двое сутак нанесла ўдары па шасці ўкраінскіх правайдарах. Частка Кіева засталася без інтэрнэту

За 23—24 верасня расійскія вайскоўцы атакавалі ва Украіне інфраструктуру чатырох інтэрнэт-правайдараў — UTELS, «Павуціны», Etherlink, Crazy Network, а таксама двух хостынг-правайдараў — Cityhost і MiroHost. У Кіеве і вобласці назіраюцца адключэнні інтэрнэту, піша Moscow Times.

Фота: Danylo Antoniuk/Anadolu via Getty Images

У чацвер Etherlink, які абслугоўвае цэнтральную частку сталіцы, паведаміў аб пашкоджанні асноўнага вузла сеткі і рашэнні перанесці яго ў іншую лакацыю. Тэрміны аднаўлення працы інтэрнэту не называюцца.

Акрамя таго, расійскія вайскоўцы знішчылі дата-цэнтр хостынг-правайдара MiroHost. Яго заснавальнік Аляксандр Альшанскі папярэдзіў, што з-за гэтага могуць узнікнуць праблемы з доступам да сайтаў, якія размяшчаліся на яго серверах. Пашкоджанні таксама атрымала інфраструктура Cityhost.

23 верасня ў выніку расійскай атакі былі пашкоджаныя дата-цэнтры UTELS і «Павуціны», з-за чаго перабоі з інтэрнэтам узніклі прыкладна ў 100 тысяч хатніх гаспадарак у Кіеве і вобласці, паведамляла Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны. Таксама пад удар трапіў вузел абмену інтэрнэт-трафікам у сталіцы, што прывяло да праблем у кліентаў Crazy Network у Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцях.

Пашкоджаныя дата-цэнтры належаць да грамадзянскай інфраструктуры, якая забяспечвае доступ да інфармацыі і папярэджанняў аб паветраных пагрозах. Хуткая дастаўка паведамленняў аб ракетных і дронавых атаках важная для людзей, якія дзякуючы гэтаму паспяваюць знайсці сховішча.

Міністэрства абароны Расіі пацвярджала ўдары 24 верасня па тэлекамунікацыйных цэнтрах «Кіеўстар» і «Паркавы», заяўляючы, што яны выконваюць паслугі сувязі і вылічальныя магутнасці для УСУ.

Расія атакуе ўкраінскую інфраструктуру сувязі ўжо некалькі тыдняў.

15 верасня беспілотнік пашкодзіў дата-цэнтр BeMobile у Кіеве, з-за чаго ўзніклі праблемы з сайтамі, размешчанымі ў UCloud, у тым ліку з парталам Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Украіны. 17 верасня паведамлялася аб паражэнні яшчэ аднаго камерцыйнага дата-цэнтра, а 19 верасня пад удар трапіў De Novo — адзін з найбуйнейшых камерцыйных дата-цэнтраў Украіны.

Прадстаўнік пункта абмену інтэрнэт-трафікам Анатоль Фралянкоў адзначыў, што расійскія ўдары па ўкраінскай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ўжо сталі сістэмнымі. Паводле яго слоў, цяпер у праціўніка ў прыярытэце вузлы сувязі ў Кіеве, а ў далейшым мэтамі стануць аналагічныя аб'екты на захадзе краіны.

Украінскія правайдары ўжо пачалі папярэджваць кліентаў аб росце кошту паслуг. Уладальнік UTELS заявіў, што стабільны інтэрнэт за 300—350 грыўняў (6‑7 даляраў) на месяц застанецца ў мінулым. Паводле яго слоў, аператары, якія забяспечваюць рэзервовае сілкаванне і каналы сувязі, не могуць працягваць працаваць па ранейшых тарыфах.

Каментары2

  • Отключили солдафонам старлинк.
    24.09.2026
    Прекрасно
  • Прекрасно будут гореть
    24.09.2026
    ростелекому и скрепному чебурнету приготовиться.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць