Свет

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Увечары 23 верасня на тэрыторыі наземнай базавай станцыі спадарожнікавай сувязі Starlink у Волі-Крабоўскай Мазавецкага ваяводства адбыўся пажар. Гэтая інфраструктура забяспечвае доступ да інтэрнэту для значнай часткі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіны, паведамляе RMF24.

Фота: Krzysztof Zasada / RMF FM

Пра пажар у экстранныя службы паведаміў уладальнік тэрыторыі, дзе размешчана абсталяванне. Паводле яго слоў, загарэліся антэны, а таксама быў пашкоджаны генератар. Пажарнікі прыбылі на месца і патушылі агонь.

Паводле папярэдніх высноў службаў, адной з магчымых прычын магло стаць наўмыснае падпальванне размеркавальнай прылады. Разам з тым разглядаецца і версія кароткага замыкання ў электрычнай сістэме.

На месца здарэння накіравалі паліцыянтаў з падраздзяленняў прэвентыўнай службы і супрацоўнікаў ваяводскай камендатуры. Пра інцыдэнт таксама паведамілі Агенцтву ўнутранай бяспекі і Цэнтральнаму следчаму бюро паліцыі. Паліцэйскія тэхнікі працягваюць збіраць і замацоўваць сляды на месцы пажару, а размешчаную побач вёску патрулююць супрацоўнікі прэвентыўнай службы.

На тэрыторыі станцыі знаходзіцца каля дзясятка белых антэн у форме шароў дыяметрам прыкладна два метры. Уся тэрыторыя абнесеная металічнай агароджай.

Станцыя ў Воля-Крабоўскай разам з падобным аб'ектам каля Коўна ў Літве забяспечвае інтэрнэтам значную частку Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што шмат што сведчыць на карысць версіі аб наўмыснай спробе парушыць працу станцыі. Ён адзначыў, што аб'ектам кіруе дзяржаўны тэлекамунікацыйны аператар Exatel, які ўдзельнічае ў забеспячэнні інтэрнэт-бяспекі і перадае інтэрнэт у тым ліку ва Украіну.

Па словах Гаўкоўскага, адключэнне падобных станцый магло б прывесці да перабояў з інтэрнэтам, а ў выніку паўплываць, напрыклад, і на працу банкаматаў. Міністр падкрэсліў, што такія тэлекамунікацыйныя перадатчыкі могуць вызначаць, ці будзе інтэрнэт у пэўнай частцы Польшчы, Еўропы або Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць