Грамадства33

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год

Абяцаюць, што перапынак будзе нядоўгім — да 1 лістапада.

Консульскі аддзел пасольства Румыніі ў Мінску зноў прыпыніў выдачу віз беларусам, паведамляе тэлеграм-канал «Візавы крот» са спасылкай на аб’яву, вывешаную на дзвярах будынка дыпмісіі.

Абяцаюць, што перапынак будзе нядоўгім — да 1 лістапада.

Гэта ўжо трэцяя паўза ў працы з візамі за 2026 год. Пасольства Румыніі не прымала дакументы з лютага па красавік, а потым зноў прыпыніла працу — з мая па жнівень. Паводле звестак крыніц, гэтыя працэсы звязаныя са зменамі консулаў, піша Onliner.by.

Румынія ўвайшла ў Шэнгенскую зону крыху больш за два гады таму, у сакавіку 2024-га. З красавіка таго ж года консульства пачало прымаць заявы на турыстычныя візы. Навіна ўзрадавала беларусаў, аднак даволі хутка пайшлі размовы, што дыпмісія не збіраецца праяўляць шчодрасць: свабодныя даты для запісу з’яўляюцца рэдка, патрабаванняў шмат, тэрміны дзеяння віз кароткія, а верагоднасць адмовы цалкам рэальная.

Да 2026 года сітуацыя, паводле слоў экспертаў, практычна не змянілася: нават калі вы сапраўды сабраліся ў Румынію і можаце гэта пацвердзіць, наўрад ці варта разлічваць на нешта большае, чым аднаразовая віза.

Каментары3

  • Буна зіва мульцумэск ваша віза мне ну
    13.10.2026
    Купіў сабе румынскі пашпарт і не паруся з візамі мармызамі. Намалявалі даведку, што мае продкі з паўночнай Букавіны, а зверху яшчэ намалявалі даведку з архіва Секурытатэ, таемную справаздачу, што мой продак вельмі хваліў караля Міхая І за, што быў нялюбым камунякамі і ў выніку выгнаны з этнічных румынскіх земляў на поўнач у лясы і балоты.
    І ўсё гэта нават нікуды ездзіць не трэба, усё правільныя людзі зрабілі, усё праз інтэрнэт, а пашпарт службай дастаўкі атрымаў.
    Узяў некалькі пашпартоў на розныя імёны - так танней, і запас кішэню не цягне.
  • Indrid Cold
    13.10.2026
    Буна зіва мульцумэск ваша віза мне ну, галоўнае не правяраць ці гэты пашпарт праўдзівы :). На сапраўдныя еўрапейскія пашпарты трэба здаваць біяметрыю - таму на першым кантролі цябе скруцяць і пасадзяць за фэйкавы пашпарт.
  • Пашпарт самы сапраўдны
    13.10.2026
    Indrid Cold, Нейкі мужык за 100 лей здаў біяметрыку. Так што ўсё як у найлепшых дамах Лондана.
    Зайздросціце моўчкі, стойце за візамі.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць