Грамадства

У Слуцку захацелі прадаць прыбіральню за амаль 30 тысяч рублёў

У Слуцку не ўдалося прадаць на электронным аўкцыёне будынак былой платнай грамадскай прыбіральні. За аб'ект прасілі амаль 30 тысяч рублёў, аднак таргі не адбыліся, бо на іх не зарэгістраваўся ніводны ўдзельнік, піша «Смартпрэс».

Фота: БУТБ-Маёмасць

На продаж выстаўляўся аднапавярховы цагляны будынак з прыбудовай, размешчаны на вуліцы Манахава, 2А. Яго пабудавалі ў 1998 годзе, а агульная плошча складае 23,1 квадратнага метра. Разам з будынкам купец атрымаў бы права арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,0145 гектара на 20 гадоў.

Пачатковы кошт лота складаў 29 801 рубель 77 капеек. З гэтай сумы каля 29 тысяч рублёў прыпадала на сам будынак, яшчэ 781 рубель 77 капеек — на права арэнды зямлі. Для ўдзелу ў таргах неабходна было ўнесці задатак у памеры 5960 рублёў, а мінімальны крок павышэння цаны складаў 1490 рублёў 9 капеек.

Паводле ўмоў аўкцыёну, новы ўласнік мог выкарыстоўваць будынак не толькі як грамадскую прыбіральню. На гэтым месцы таксама дазвалялася адкрыць аб'ект грамадскага харчавання або гандлёвы пункт. Акрамя таго, пры неабходнасці будынак можна было рэканструяваць або знесці і ўзвесці новы, але пры выкананні ўсіх прадугледжаных патрабаванняў і ўстаноўленых тэрмінаў.

Паколькі ахвотных набыць гэты аб'ект не знайшлося, электронныя таргі былі прызнаныя такімі, што не адбыліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць