Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію
Служба бяспекі Украіны затрымала ў Валынскай вобласці жыхарку Данецка, якая ў лютым 2022 года далучылася да ўзброеных фармаванняў Расіі і ваявала супраць Украіны. Пасля звальнення з расійскага войска жанчына вярнулася ва Украіну праз Беларусь, каб аднавіць украінскі замежны пашпарт і з’ехаць на пастаяннае жыхарства ў адну з краін Еўрасаюза.

Жанчыну затрымалі на міжнародным аўтамабільным пункце пропуску «Даманава», калі яна спрабавала заехаць ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Супрацоўнікі СБУ задакументавалі перасячэнне ёю дзяржаўнай мяжы, а затым затрымалі яе ў адным з гатэляў горада Ковеля, дзе яна часова спынілася.
Як высветліла следства, да пачатку поўнамаштабнай вайны жанчына працавала медсястрой у Данецкай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы. У канцы лютага 2022 года яна добраахвотна ўступіла ў 91‑шы асобны стралковы полк 1‑га армейскага корпуса Паўднёвай вайсковай акругі Расіі. Падчас службы ў расійскім войску атрымала званне сяржанта і заставалася ў яго шэрагах да жніўня 2024 года.
Пасля звальнення з расійскіх узброеных фармаванняў жанчына вырашыла выехаць з часова акупаванай часткі Данецкай вобласці ў Еўрасаюз. Для гэтага ёй спатрэбілася аднавіць украінскі замежны пашпарт.
Падчас ператрусу ў затрыманай знайшлі расійскі пашпарт, вайсковыя білеты расійскага войска, пасведчанне ветэрана Расіі, а таксама расійскія рублі.

Следчыя СБУ паведамілі жанчыне пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча, паводле часткі 2 артыкула 111 Крымінальнага кодэкса Украіны. Яна знаходзіцца пад вартай без права на ўнясенне закладу. У выпадку прызнання вінаватай ёй пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.
Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі
Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію
Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы
«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі
Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары