Грамадства111111

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Пра знікненне 23‑гадовага беларуса Віктара Сахашчыка, сына бізнэсоўца Валерыя Сахашчыка, былога «міністра абароны» Святланы Ціханоўскай, паведаміла Кантэміраўская танкавая дывізія — элітнае падраздзяленне расійскай арміі. Раней Віктар жыў у Польшчы, нават служыў там у войску, але паўтара года таму вярнуўся ў Беларусь.

Віктар Сахашчык. Фота: Укантакце

У Расіі абвясцілі зніклым без вестак 23‑гадовага ўраджэнца Брэста Віктара Валер’евіча Сахашчыка. У тым, што беларусаў дадаюць у базу вышуку, няма нічога дзіўнага, звычайна гэта адбываецца па запыце беларускіх сілавікоў у сувязі з нейкай крымінальнай справай.

Але сітуацыя з Віктарам Сахашчыкам іншая. Па-першае, яго дадалі ў базу зніклых па ініцыятыве Расіі, а не Беларусі. Па-другое, у якасці тэлефонных нумароў, па якіх можна паведаміць звесткі пра чалавека, пазначаны кантакт Кантэміраўскай танкавай дывізіі.

У цяперашніх рэаліях спалучэнне гэтых фактараў з высокай доляй імавернасці сведчыць пра тое, што гаворка ідзе пра беларускага наёмніка, які загінуў на вайне ва Украіне, але яго цела не змаглі дастаць.

«Віктар жыў са мной, напэўна, восем апошніх гадоў, але паўтара года таму да яго прыехала маці, з якой мы ў разводзе. Ён ужо жыў асобна на той момант. Яна пабыла з Віктарам тыдзень — і ўгаварыла яго вярнуцца ў Беларусь. Я на гэта паўплываць не мог, ён дарослы чалавек. Кантакт з ім мы пасля гэтага не падтрымлівалі.

Я не магу сказаць дакладна, дзе ён быў у апошні час, мне ўсё гэта вельмі балюча і цяжка. Мне цяжка паверыць, што ён мог служыць у расійскай арміі. Калі ён быў тут, прытрымліваўся тых жа жыццёвых каштоўнасцей, што і я, і быў гатовы ехаць ваяваць за Украіну», — расказаў «Нашай Ніве» Валер Сахашчык.

Віктар Сахашчык нарадзіўся 26 лютага 2003 года. Ён малодшы сын Валерыя Сахашчыка, бізнэсмена і былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы (2022-2024). Сахашчык далучыўся да Святланы Ціханоўскай пасля нападу Расіі на Украіну, які ён асудзіў у сваім звароце да беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Праз два гады ён адышоў ад палітыкі.

Чытайце таксама: Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Віктар вучыўся ў Брэсце ў школе №14 і гімназіі №6. На яго старонцы «Укантакце» пазначана, што ў 2018‑2022 ён займаўся ў архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме ў Варшаве.

Віктар Сахашчык. Фота: Укантакце

Валерый Сахашчык расказваў у інтэрв’ю, што ў яго пяцёра дзяцей. Два старэйшыя сыны (гаворка пра Аляксандра і Алега) працавалі ў Польшчы ў адным бізнэсе з ім. А вось малодшы сын — гаворка якраз пра Віктара — у той час служыў у польскай арміі.

«Ён знайшоў сабе вельмі цікавую прафесію — вадалаз-выратавальнік. Ёсць шмат спецыяльнасцяў, якія ён асвоіў. І яму вельмі падабаецца калектыў і работа. На маё пытанне, чаму флот, ён адказаў: «Баця, ну ты ж таксама дэсантнікам першым у нашым родзе быў. Ну а я гэта паспрабую», — распавядаў Сахашчык у «ТОКу».

Тэлеграм-акаўнт Віктара Сахашчыка быў падпісаны на каналы па пошуку працы ў Маскве і Пецярбургу.

Каментары111

  • Поговорка народная
    21.10.2026
    В семье не без урода
  • Цяжка сідзець на 2-х стуллях
    21.10.2026
    Два замежныя пашпарты - два лёсы сыноў
  • Indrid Cold
    21.10.2026
    Бацька-нібыта мілліянер, але сын чамусьці як бомж паехаў за Расею ваяваць. Як так?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць