Вайна1111

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна

Аляксей Коршун, які падпісаў кантракт з расійскім войскам, цяпер рамантуе на фронце аўто ды іншую тэхніку.

Аляксей Коршун. Фота: Vk.com

Аляксей Коршун — былы беларускі палітвязень, які пасля вызвалення з калоніі з'ехаў у Расію. Зрэшты, ён жыў там і да арышту. У Расіі Коршун стварыў новую сям’ю. Яго абранніца — валгаградская манікюршчыца Анжэла.

Чаму ж ён запісаўся на фронт? Аляксей даваў сябрам аргумент, што нібыта стаміўся жыць пад рэгулярнымі начнымі абстрэламі, якія вядзе Украіна.

Дакладна невядома, дзе жывуць Коршуны, але калі ў самім Валгаградзе, то яго словы — няпраўда. Па самім горадзе ўкраінцы не білі, трапляла толькі па нафтаперапрацоўчым заводзе.

Дык вось, паводле словаў Аляксея, такое жыццё яму надакучыла, таму ён, маўляў, і падпісаў кантракт з расійскім войскам.

На вайне Коршун рамантуе аўтамабілі і іншую тэхніку. 

Каментар напісаў яшчэ да выбараў

Каментар, за які Аляксея Коршуна асудзілі ў Беларусі, ён пакінуў у маі 2020 года, падчас першай хвалі каранавіруса. Мужчына абвінаваціў беларускія ўлады ў падмане са статыстыкай захворванняў. Затрымалі яго ў сакавіку 2021 года. Суд прысудзіў яму два з паловай гады калоніі, а праваабаронцы прызналі палітвязнем.

17 верасня 2021 года Коршуну змякчылі пакаранне: калонію замянілі на хімію. Ён працаваў грузчыкам у сельпо, але неўзабаве збег. Для гэтага Коршун пакінуў тэлефон у аўтобусе, каб накіраваць міліцыю па памылковым следзе, сам жа дабраўся да Віцебска, а адтуль без дакументаў выехаў у Расію.

Няўдалая эвакуацыя

Спачатку Аляксей Коршун жыў у Смаленску, пасля прадстаўнікі BySol дапамаглі яму перабрацца ў Белгарад. Адтуль яго збіраліся вывезці ва Украіну, але 24 лютага 2022 года пачалося поўнамаштабнае расійскае ўварванне.

Разглядаўся і выезд у Грузію, аднак гэты план сарваўся. Тады беларус пераехаў у Варонеж і ўладкаваўся ў аўтасэрвіс.

Пазней у размовах з сябрамі Аляксей Коршун згадваў тую няўдалую эвакуацыю з крыўдай — маўляў, такіх жа ўцекачоў вывозілі з Расіі ў Польшчу і Літву, а яго працягвалі перамяшчаць паміж расійскімі гарадамі. 

У чэрвені 2022 года таксі, у якім ехаў Коршун, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Дакументаў у беларуса не было. Пасля праверкі адбіткаў пальцаў высветлілася, што на радзіме ён знаходзіцца ў вышуку.

Аляксей Коршун папрасіў у Расіі часовы прытулак. Пакуль разглядаліся дакументы, ён знаходзіўся ў цэнтры ўтрымання замежнікаў. Расійскія ўлады адмовілі яму ў прытулку і не сталі чакаць разгляду скаргі. 26 кастрычніка 2022 года мужчыну пасадзілі на самалёт да Мінска, дзе проста ў аэрапорце яго чакалі сілавікі.

Беларускі суд замяніў рэшту хіміі на калонію. Аляксей Коршун адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17 і выйшаў на волю 20 жніўня 2023 года. Пасля гэтага ён другі раз выехаў у Расію. Там спачатку адкрыў аўтасэрвіс, пасля закінуў гэтую справу, купіў закінуты ўчастак, пачаў будаваць дом і весці дачны блог. Але і гэта яму надакучыла. 

Былая нявеста з дзіцём цяпер у Маскве

Пасля першых уцёкаў Коршуна сілавікі прыйшлі да ягонай тагачаснай нявесты і забралі яе тэлефон на праверку. У 2022 годзе паведамлялася, што праваабаронцы дапамаглі жанчыне разам з дзіцём пераехаць у Літву.

Як стала вядома «Нашай Ніве», пазней яна выйшла замуж за іншага мужчыну і цяпер жыве з сям’ёй у Маскве. Блізкіх адносін з Коршунам яна не падтрымлівае.

Каментары11

  • Францішак
    11.10.2026
    "Бедненькі", стаміўся жыць пад абстрэламі. А тое што ўкраінцы і беларусы Ўкраіны жывуць пад расейскімі абстрэламі ўжо пяты год без перапынку гэтая свінасабака чамусьці не згадвае. Ну так, трэба ж выпраўдаць неяк сваю дурную галаву і тое што пайшоў ваяваць як акупант за грошы. Ганьба!

    [Зрэдагавана]
  • MIKOLA RAMANAU
    11.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • fdjn
    12.10.2026
    а вот если бы ему дали визу а ЕС и подарили 10 тыс евро то его бы удалось оторвать от рассейского империализма.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць